Віктар Шалкевіч прэзентуе дэбютную кнігу канцэртам у Мінску. 21.by

Віктар Шалкевіч прэзентуе дэбютную кнігу канцэртам у Мінску

01.04.2011 21:06 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Віктар Шалкевіч прэзентуе дэбютную кнігу канцэртам у Мінску


2-га красавіка ў Доме культуры МТЗ адбудзецца канцэрт-прэзентацыя першай кнігі беларускага барда і акцёра Віктара Шалкевіча. Па словах аўтара, дэбютная кніга, якая выйшла яшчэ 20 сакавіка і атрымала назву "Requiem па непатрэбных рэчах", прысвечаная таму, што ўплывала і фармавала Віктара яшчэ ў дзяцінстве.

Віктар Шалкевіч: "У кожнага чалавека ляжаць рэчы, якія практычна ўжо непатрэбныя: які-небудзь хрэстаматыйны мядзведзік з адным вокам, які-небудзь кінескоп ці фільмаскоп – рэчы, якія трымаць цяжка, а выкінуць шкада. Проста чалавек на іх глядзіць і ўзгадвае сваю маладосць. Вось пра такія рэчы, якія фактычна паўздзейнічалі на мяне, сфармавалі мяне, і пойдзе гаворка ў кніжцы".

Падчас выступу ў ПК МТЗ Віктар паабяцаў зрабіць усё магчымае, каб стварыць атмасферу тых часоў, калі ён быў маленькім. Дзеля гэтага нават была прыдуманая асобная назва для канцэрта-прэзентацыі і падабраны адпаведны рэпертуар.

Віктар Шалкевіч: "Канцэрт называецца "Песні пачутыя з "Урала-57". "Урал-57" – гэта такая радыёла. Канцэрт будзе складацца з песень, якія я чуў у дзяцінстве і запомніў на ўсё жыццё. Будуць песні польскія, будуць песні расійскія, будзе і трошкі маіх, бо ўсе ж пакрыўдзяцца, скажуць, што ў Шалкевіча ўжо пяро не стаіць. Ну, мы паспрабуем перадаць атмасферу 60-70-х гадоў, у якія я рос".

Акампанаваць Шалкевічу будуць запрошаныя піяніст, гітарыст ды акардэаніст. Што ж тычыцца звыклых нечаканасцяў падчас канцэртаў Віктара Шалкевіча, то гэтым разам яны таксама будуць літаратурнымі.

Віктар Шалкевіч: "Я нядаўна быў у Швецыі, на Готландзе ў Вісбю, дзе пісаў новую кнігу, якая называецца "Мястэчка Г", гэта такое мястэчка, дзе я жыву цяпер. Я паспрабую прачытаць некалькі апавяданняў з новай кніжкі. Не думайце, у мяне няма такой шызы, што я раптам стаў літаратарам. Я ж пачынаў, як малады беларускі літаратар. Калісьці ў часопісе "Маладосць" я атрымаў прэмію за лепшы дэбют, у 86-м ці 87-м годзе гэта было. Так што я вярнуўся да таго, з чаго пачынаў".

Дарэчы, кнігу "Requiem па непатрэбных рэчах" можна будзе набыць 2-га красавіка падчас канцэрта ў ПК МТЗ. Квіткі на выступ беларускага барда ды акцёра Віктара Шалкевіча каштуюць ад 15 да 30 тысяч рублёў.


2 красавіка (субота) ПК МТЗ (ст.м. Трактарны завод)
Пачатак 19.00.
Квіткі ад 15 000 да 30 000.
Кропкі продажу квіткоў: каса ПК МТЗ, пераходы Я.Коласа, ГУМ і інш.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
2-га красавіка ў Доме культуры МТЗ адбудзецца канцэрт-прэзентацыя першай кнігі беларускага барда і акцёра Віктара Шалкевіча. Па словах аўтара, дэбютная кніга, якая...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика