Фестываль "Вольнае паветра" адбудзецца 27 жніўня
18.07.2011 15:34
—
Новости Культуры
|
Фестываль "Вольнае паветра" адбудзецца 27 жніўня Арганізатары міжнароднага этнафестывалю "Вольнае паветра" абвесцілі , што мерапрыемства адбудзецца 27 жніўня. У яго межах на некалькіх сцэнах выступяць выканаўцы актуальнай этнамузыкі з Сербіі, Польшчы, Расіі, Літвы, Украіны і Беларусі. "Мы атрымалі ўсе неабходныя дазволы мясцовых уладаў, праваахоўных органаў, дасягнулі дамоўленасці з усімі неабходнымі тэхнічнымі і бытавымі службамі. Таму гледачы ўжо могуць планаваць сваю паездку на фестываль. Квіткі ў продажы", – паведаміў арганізатар мерапрыемства Ўладзімір Шаблінскі. У межах фестывалю на хутары Шаблі (80 км ад Мінска) выступяць паўтара дзясяткі артыстаў з розных краін, якія спалучаюць этнічную музыку з сучаснымі гучаннямі. Усе замежныя артысты фестывалю наведаюць Беларусь упершыню: Shazalakazoo (Сербія), "Комба-бакх" (Расія), Sovijus (Літва), DJ Wojcio (Польшча), "Бадьян Сауна Сістэм" (Украіна). Нашу краіну на сцэнах фестывалю будуць прадстаўляць "Нагуаль", Gurzuf, Morfe Acoustic Band, а таксама шэраг дыджэяў. Гледачоў таксама чакаюць гульні, кінатэатр пад адкрытым небам і іншыя забавы. "З прычыны слабага развіцця клубнай сцэны ў Беларусі вельмі рэдка можна пабачыць гурты з блізкага замежжа, неардынарныя і вельмі цікавыя, але якія не заваявалі, а можа, і не жадаюць заваёўваць месца ў эшалоне сусветных зорак. Звычайна ўсё самае цікавае знаходзіцца ўнутры пірага. Фестываль "Вольнае паветра" – гэта сумесь разынак этнапірагоў нашай і блізкіх да нас краін", – адзначыў арт-дырэктар фестывалю Аляксандр Багданаў. Генеральным партнёрам этнафестывалю "Вольнае паветра" з’яўляецца парфюмерна-касметычная фабрыка "Сонца" (гандлёвая марка "Мара"). Гэта сучасная айчынная вытворчасць пральнага парашку і сродкаў бытавой хіміі. Для кампаніі падтрымка фестывалю – гэта ўнёсак у папулярызацыю беларускай этнакультуры, таго глыбіннага культурнага пласта, які з’яўляецца крыніцай жыццёвай сілы народа. Час правядзення: ад 15.00 да 6.00 Месца правядзення: хутар Шаблі, в. Мал. Запруддзе, Валожынскі р-н. – 80 км. ад Мінска ў бок Вільні. Арыенцір – в. Гародзькі. Квіткі: 20 тыс. руб. (уваход), 50 тыс. руб. (уваход + кемпінг). Дзе набыць: у бары "Малако" (пр. Незалежнасці 37а), каса ў пераходзе каля ГУМа, у распаўсюдніка ў пераходзе на пл.Я.Коласа (выхад да філармоніі), у касах КЗ "Мінск" (вул.Кастрычніцкая 5). Даведка: 017 280 15 10, +375 29 655 55 96, +375 33 655 55 96 Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Арганізатары міжнароднага этнафестывалю "Вольнае паветра" абвесцілі, што мерапрыемства адбудзецца 27 жніўня. У яго межах на некалькіх сцэнах выступяць выканаўцы...
|
|