Усе шляхі вялі ў Бярозу
13.09.2011
—
Новости Культуры
|
CВЯТОЧНАЯ атмасфера адчувалася далёка ад Бярозы. Ды і сам горад прыемна здзівіў сваіх гасцей гаманкімі, з густам упрыгожанымі вуліцамі, бясконцымі радамі гандлёвых палатак і павільёнаў, вясёлымі забавамі, конкурсамі і непаўторным пахам розных прысмакаў, якія гандляры прапаноўвалі па зніжаным кошце.
— Нягледзячы на ўсе складанасці, вобласць атрымала звыш 32 цэнтнераў зерня з гектара, а хлебаробы Баранавіцкага і Брэсцкага раёнаў — каля 40 цэнтнераў, — адзначыў, звяртаючыся да прысутных, Канстанцін Сумар. — Добра папрацавалі людзі. Усім вялікі дзякуй. А ўшанаваныя будуць лепшыя працаўнікі. На тым, што ў апошнія гады Брэстчына стабільна атрымлівае звыш мільёна тон збожжа, акцэнтавала ўвагу ўдзельнікаў урачыстасці Надзея Каткавец. Яна заўважыла, што перадавыя тэхналогіі, сучасная тэхніка сталі сёння звычайнай рэальнасцю, і гэта сведчыць аб сур’ёзным прагрэсе ў сельгасвытворчасці. Моманты ўзнагароджання пераможцаў абласнога спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы збожжавых і зернебабовых культур атрымаліся хвалюючымі. Публіка не шкадавала апладысментаў, а прыгажуні ў нацыянальных строях пад захопленыя позіркі ўсіх, хто знаходзіўся ў глядзельнай зале, неслі духмяныя караваі хлебаробам. Лепшы раён на жніве вызначаўся кампетэнтным журы, зыходзячы з тэмпаў росту валавога збору збожжа да сярэдняга ўзроўню трох папярэдніх гадоў. Пераможца абласнога спаборніцтва — Драгічынскі раён, кіраўнік якога Васіль Хвацік, старшыня прыватнага ўнітарнага прадпрыемства «Моладава-Агра» Іванаўскага раёна Сцяпан Халько і камбайнер ААТ «Птушкафабрыка «Дружба» Баранавіцкага раёна Віталь Ціунчык узнялі сцяг «Дажынак». За дыпломамі пераможцаў, грашовымі прэміямі, падарункамі на святочную сцэну ўзнімаліся камбайнеры Дзмітрый Петух з СВК «Шлях новы» Ляхавіцкага раёна, Міхаіл Пацукевіч з СВК «Фядорскі» на Століншчыне, маладзёжныя экіпажы Аляксандра Саковіча з СВК «Крошын» Баранавіцкага раёна, Аляксандра Юніка з СВК «Ляхавіцкі» Ляхавіцкага раёна і іншыя ўдзельнікі жніва, дасягнуўшыя высокіх вынікаў. Яны атрымалі ўзнагароды Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі, Брэсцкага аблвыканкама, абласной арганізацыі прафсаюзаў, упраўлення ўнутраных спраў аблвыканкама. Лепшыя калектывы мастацкай самадзейнасці: ансамблі «Спадчына» і «Благавест» з Брэсцкага, «Хмелеўскія валацугі» і «Каларыт» з Жабінкаўскага, «Палескія зоры» з Пінскага, «Мірскія музыкі» з Баранавіцкага раёнаў, ансамбль танца «Радасць» з Брэста і іншыя самабытныя выканаўцы парадавалі публіку яскравымі нумарамі і прэм’ерамі, падрыхтаванымі спецыяльна да абласных «Дажынак-2011». Аляксандр КУРЭЦ, «БН» НА ЗДЫМКУ: старшыня Брэсцкага абл- выканкама Канстанцін СУМАР трымае духмяны каравай новага ўраджаю. Фота Сяргея СНАПКО Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
CВЯТОЧНАЯ атмасфера адчувалася далёка ад Бярозы. Ды і сам горад прыемна здзівіў сваіх гасцей гаманкімі, з густам упрыгожанымі вуліцамі, бясконцымі радамі...
|
|