Мовай сэрца
01.10.2011
—
Новости Культуры
|
У сталічнай вобласці адбылося ўшанаванне лаурэатаў абласной прэміі ў галіне літаратуры Загаловак гэтых нататкаў з урачыстасці, прысвечанай уручэнню абласной літаратурнай прэміі пераможцам адпаведнага конкурсу, заснаванага некалькі гадоў назад Мінскім аблвыканкамам, я наўмысна «пазычыў» у паэткі Валянціны Гіруць-Русакевіч з Валожына. Так называецца яе апошняя кніга, якая якраз і адзначана цяпер у намінацыі «Паэзія». І ўвогуле, як мне падаецца, усе творы, што ствараюцца членамі абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, пішуцца мовай сэрца. Мовай перажытага, убачанага, пераасэнсаванага. Сустрэча ладзілася ў абласной бібліятэцы імя Пушкіна. Павітаць і павіншаваць чарговых лаўрэатаў прыйшлі намеснік старшыні аблвыканкама Віктар Шчэцька, старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец, в.а. старшыні абласнога аддзялення саюза Анатоль Смалянка, начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы аблвыканкама Руслан Трухан. За прыгожыя, прыемныя пажаданні, якіх прагучала нямала, лаўрэаты і ўся пісьменніцкая суполка, вядома ж, засталіся ўдзячнымі. Але, бадай, самай высокай падзякі і грамадскай адзнакі заслугоўвае сам факт увагі абласных улад да творчасці пісьменнікаў, пачынаючых літаратараў. А на гэты раз аблвыканкамам адзначаны літаратурныя намаганні васьмі творцаў: у прозе — Наталлі Голубевай і Зіновія Прыгодзіча, у паэзіі — Валянціны Гіруць-Русакевіч і Уладзіміра Ласенкі, у намінацыі «Дзіцячая і юнацкая літаратура» — Генадзя Аўласенкі і Вольгі Савасцюк, у крытыцы і літаратуразнаўстве — Барыса Далгатовіча і Дзмітрыя Вінаградава. Дарэчы, большасць з заахвочаных аўтараў — добра вядомыя людзі і адметныя постаці ў сваіх рэгіёнах, калектывах, вядуць вялікую грамадскую, даследніцкую работу. Тая ж Валянціна Гіруць-Русакевіч кіруе народным літаратурна-мастацкім аб’яднаннем «Рунь» Валожынскага раённага Цэнтра культуры. Нямала высілкаў прыкладае па захаванню літаратурнай спадчыны, выяўленню і развіццю новых талентаў. Паўнаважкі таксама творчы рыштунак, да прыкладу, у Зіновія Прыгодзіча, Барыса Далгатовіча, Дзмітрыя Вінаградава і іншых. Асабліва прыемна, што не былі абдзелены ўвагай юныя паэты і празаікі. На гэтае ж свята былі запрошаны пераможцы абласнога злёту «Юныя таленты Міншчыны» Кацярына Баблеўская, Яўген Шыманскі, Кацярына Крышталевіч і Маргарыта Сальва. Яны чыталі свае вершы, а ва ўзнагароду атрымалі гарачыя апладысменты і сувеніры. З уласнымі творамі апошняга часу прысутных азнаёміла група паэтаў — членаў абласнога пісьменніцкага аддзялення. Па-мастацку аздабляў літаратурную сустрэчу ансамбль народнай песні «Чэрвеньскія балагуры» Чэрвеньскага раённага Цэнтра культуры. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сталічнай вобласці адбылося ўшанаванне лаурэатаў абласной прэміі ў галіне літаратуры
|
|