Гурт IQ48 рыхтуэ прэзентаціыю новага альбома — HMR. 21.by

Гурт IQ48 рыхтуэ прэзентаціыю новага альбома — HMR

12.10.2011 20:56 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


4 лістапада на музычных лэйблах «БМА» i Vigma адбудзецца рэліз новага альбому гурта IQ48 — HMR.

HMR — абрэвіятура ад Heavy Metal Rock. Менавіта так напрыканцы 1980-х —пачатку 1990-х гадоў XX стагоддзя «прасунутая» моладзь азначала практычна ўсю больш-менш цяжкую рок-музыку, ня толькі метал у яго кананічным выглядзе. Як раз тады сфармаваўся музычны і жыццёвы светапогляд хлапцоў з IQ48, а таксама пабачылі свет культавыя музычныя альбомы, якія змянілі эпоху i людзей. Такім чынам, HMR — даніна павагі тым часам і той музыцы, так мовіць, вяртанне да каранёў ну і, канешне, самаіронія.

HMR складзены з 10 рок-баевікоў аўтарства IQ48 і аднаго сумеснага трэку «Дай сілы!» з вядомым беларускім рэперам Vinsent’ам.

Гэта песні-развагі звычайнага нармальнага гарадскога хлапца пра кар’ерызм, мас-медыя, эміграцыю, самаіндыфікацыю сябе ў «каменных мінскіх джунглях» і ўвогуле пад сонцам. Ну і, канешне, адвечная любоў і каханне.

Увесь альбом, ад напісання першай песні да апошняй рэкард-сесіі, быў створаны ўсяго за адзiн год. Непасрэдна запіс HMR адбыўся ў чэрвені-верасні 2011 г. на ўласнай студыі «Таксафон» гітарыста IQ48 Паўла Яноўскага.

HMR запісаны адноўленым складам гурта IQ48. Замест былога саксафону тут удзельнiчае гітара Паўла Яноўскага (ён жа выступіў і ў ролі саундпрадзюсара альбому), а за бас адказвае былы ўдзельнік гуртоў «Крамбамбуля» і ZET Улад Плюшчаў.

Прэзентацыя альбому HMR пройдзе 4 лiстапада ў мінскім клубе RE:PUBLIC (вул. Прытыцкага, 62) пры падтрымцы гурта «Разбітае сэрца пацана», а таксама зорных гасцей.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
4 лістапада на музычных лэйблах «БМА» i Vigma адбудзецца рэліз новага альбому гурта IQ48 - HMR.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика