“Анёл дабрыні” над гарой Арарат
03.12.2011
—
Новости Культуры
|
Сёння ў 21.30 на тэлеканалах “Беларусь-1” і спадарожнікавым канале “Беларусь-ТВ” пройдзе прамая трансляцыя IX Міжнароднага дзіцячага конкурсу песні “Еўрабачанне-2011” з Ерэвана. Лідзія Заблоцкая, якая сёлета прадстаўляе на ім Беларусь з песняй “Анёл дабрыні”, можа ўвайсці ў тройку лідараў. Яе шанцы на перамогу высока ацэньваюць журналісты і букмекеры. Музыкальным крытыкам спадабаўся вобраз дзяўчынкі, а вакал называюць лепшым на конкурсе. Сімпатыі ў блогах і на інтэрнэт-форумах яшчэ выклікаюць расіянка Каця Рабава — яна выступіць з песняй “Як Рамэа і Джульета”, і нідэрландка Рэйчал Траетс, якая праспявае пра асаблівасці падлеткавага ўзросту. Сёлета ў песенным спаборніцтве юных талентаў значная большасць тых, каму праз год-два ўжо можна ехаць на дарослае “Еўрабачанне”. Самы старэйшы ўдзельнік — Эрык Магнус Рап са Швецыі. Ён выканае песню з запамінальным пераспевам “о-э-о”. Усяго ў конкурсе прымуць удзел юныя таленты з 13 краін.Чакаецца, што мерапрыемства стане адным з самых грандыёзных у Арменіі. Асвятляльнае абсталяванне спецыяльна прывезлі з-за мяжы. Дарэчы, такая яго колькасць на сцэне стала прычынай здарэння ў час рэпетыцыі. Па сцэнарыю ў самым пачатку дзяўчынка, якая трымае ў руках галоўны прыз, павінна як бы ўзляцець і некалькі хвілін лунаць над залай. Аднак ад акрабатычнага трука прыйшлося адмовіцца, бо артыстка ў час прагону моцна стукнулася галавой аб асвятляльныя прыборы пад столлю. Дзякуй богу, што яе токам не ўдарыла.Весці шоу будуць армянскія тэлевядучыя Гаар Гаспаран і Авет Баргесян. Галоўны прыз для пераможцы конкурсу вырабіў сусветна вядомы ювелір Нур. Лагатыпам абрана стылізаваная гара Арарат — сімвал армянскай сталіцы. Прагаласаваць за прадстаўніка сваёй краіны нельга. Такія правілы конкурсу. Аддаць сваю сімпатыю за любога іншага артыста можна па тэлефонным нумары, які паведаміць дыктар у час трансляцыі конкурсу. Працягласць тэлегаласавання складзе 15 хвілін. Тарыф на паслугу “Званок на “Еўрабачанне” для абанентаў фіксаванай сеткі складзе 3 тысячы беларускіх рублёў для фізічных асоб. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння ў 21.30 на тэлеканалах “Беларусь-1” і спадарожнікавым канале “Беларусь-ТВ” пройдзе прамая трансляцыя IX Міжнароднага дзіцячага конкурсу песні...
|
|