Рукапісы не гараць. Васіль Купрэвіч. 21.by

Рукапісы не гараць. Васіль Купрэвіч

24.01.2012 08:22 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Рукапісы не гараць. Васіль Купрэвіч

  • Алексей Вайткун, TUT.BY

У гэтыя студзеньскі дні навуковая грамадскасць краіны адзначае важную юбілейную дату – 115-годдзе з дня нараджэння вядомага беларускага вучонага-батаніка, заснавальніка глебавай энзімалогіі, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, члена-карэспандэнта АН СССР, доктара біялагічных навук, прафесара, Героя Сацыялістычнай Працы, заслужанага дзеяча навукі Беларусі, дзяржаўнага дзеяча Васіля Феафілавіча Купрэвіча (1897–1969).

В.Ф. Купрэвіч

В.Ф. Купрэвіч нарадзіўся 24 студзеня 1897 года ў в. Кальнікі (Кляннікі) Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці. Бацькі Феафіл Лявонавіч і Матрона Паўлаўна былі працавітымі сялянамі, бацька служыў лясніком.

Бацькі В.Ф.Купрэвіча

Выпіска з метрычнай кнігі

Першапачатковыя веды В.Купрэвіч набываў у вясковай школе. У 1910 годзе паступіў у сельскагаспадарчае вучылішча ў Смалянах, але па яго заканчэнні ў 1913 годзе, нечакана для бацькоў, паехаў у Санкт-Пецярбург і ўладкаваўся юнгай на Балтыйскі флот. Відаць, недзе ў глыбіні душы жыла мара аб моры, аб невядомых краінах. У школе юнг і потым ў Матроскай гімназіі пры Гельсінгфорскай Аляксандраўскай гімназіі паказаў сябе таленавітым, дысцыплінаваным вучнем. Захаваліся атэстат юнгі В.Ф.Купрэвіча і пасведчанне матроса эскадранага мінаносца “Самсон”, дзе ў раздзеле “Атэстацыя па спецыяльнасці і паводзінах” адзначана: “Способен. Прилежен. Хорошо управляется с огнем”; “Очень старательный, исполнительный. Хороший строевик. Поведения отличного”; “Знающий, способный очень (падкрэслена ў дакуменце), образованный. Может быть командиром своего плутонга”.

Атэстацыйная кніжка юнгі Васіля Купрэвіча. 1914 г.

В.Купрэвіч. 1917 г.

Пасведчанне аб заканчэнні Матроскай гімназіі пры Гельсінгфорскай Аляксандраўскай гімназіі. 1918 г.

У 1914 годзе В.Купрэвіч быў прыведзены да прысягі, а ў канцы 1915 года паспяхова здаў экзамен на званне камендора (марскога артылерыста) – матроса, які спецыяльна быў падрыхтаваны для стральбы з карабельных гарматаў. В.Купрэвіч у званні старшыны ўдзельнічаў у баях з германскім флотам у Рыжскім заліве, камандаваў кармавым плутонгам мінаносца, у складзе каманды эскадранага мінаносца “Самсон” прымаў удзел у рэвалюцыйных падзеях у Петраградзе, у эвакуацыі флота з Гельсінгфорса (Хельсінкі) у Кранштат.

Пасведчанне аб службе на эскадраным мінаносцы “Самсон”. 1918 г.

У чэрвені 1918 года В.Купрэвіч у выніку хваробы пакінуў службу на флоце і вярнуўся ў родныя мясціны. Уладкаваўся спачатку настаўнікам Кляннікаўскай школы, а потым перавёўся ў Смалявіцкую беларускую сямігодку, дзе выкладаў прыродазнаўства і хімію. Быў камандзіраваны на кароткатэрміновыя курсы па перападрыхтоўцы выкладчыкаў прыродазнаўства пры Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі, на працягу некалькіх месяцаў выконваў абавязкі загадчыка Смалявіцкай сямігадовай школы. Адначасова З 1928 па 1931 год завочна вучыўся на спецыяльным факультэце аддзялення аграбіялогіі Інстытута павышэння кваліфікацыі кадраў народнай адукацыі ў Маскве.

В.Ф. Купрэвіч. 1923 г.

Працоўны спіс

Пасведчанне аб заканчэнні аддзялення аграбіялогіі Інстытута павышэння кваліфікацыі кадраў народнай адукацыі. 1931 г.

Падчас працы настаўнікам В.Купрэвіч з цікавасцю вывучае мясцовую мікалагічную флору, збірае калекцыю насення пустазелляў Смалявіцкага раёна, складае зёльнік, за што ў 1925 годзе нават атрымлівае Ганаровы дыплом сельскагаспадарчай і рамесніцкай выстаўкі. А ў 1926 годзе з’яўляецца і яго першы навуковы артыкул. Менавіта з гэтага часу можна весці адлік яго навуковай дзейнасці.

У 1931–1934 гадах В.Купрэвіч – аспірант Батанічнага інстытута АН СССР. Вучобу ў аспірантуры ён сумяшчаў з выкладаннем батанікі ў Ваенна-медыцынскай акадэміі ў Ленінградзе. Па заканчэнні аспірантуры абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме “Да фізіялогіі хворай расліны. Фізіялагічныя даныя аб шкоднасці некаторых грыбных і вірусных захворванняў культываваных раслін”.

Паведамленне аб прысуджэнні В.Ф.Купрэвічу вучонай ступені кандыдата фітапаталогіі. 1934 г.

Запісы вопытаў

Працаваў спачатку на пасадзе старшага навуковага супрацоўніка ў лабараторыі фітапаталогіі, а потым загадчыкам лабараторыі фізіялогіі раслін Біялагічнага інстытута АН БССР. Па сумяшчальніцтве выкладаў у Мінску курс фітапаталогіі ў Вышэйшай камуністычнай сельскагаспадарчай школе, у БДУ, на курсах павышэння кваліфікацыі аграномаў, курс дарвінізма ў Гомельскім педуніверсітэце і Беларускім сельскагаспадарчым інстытуце.

Друкаваныя працы. 1930-я гг.

У 1938 годзе В.Купрэвіча запрашаюць на працу ў Батанічны інстытут імя У.Л.Камарова АН СССР, дзе ён працаваў спачатку старшым навуковым супрацоўнікам, потым загадчыкам лабараторыі, а з 1949 года – яго дырэктарам. За час працы ў гэтай вядомай навуковай установе В.Ф.Купрэвіч працягвае даследаванні па фізіялогіі хворых раслін, а таксама пачынае паглыбленую працу па сістэматыцы грыбоў.

Будынак Батанічнага інстытута імя У.Л.Камарова АН СССР

Восенню 1941 года ў блакадным Ленінградзе ён паспяхова абараняе доктарскую дысертацыю “Фізіялогія хворай расліны ў сувязі з агульнымі пытаннямі паразітызма”.

Выпіска аб прысуджэнні В.Ф.Купрэвічу вучонай ступені доктара біялагічных навук. 1942 г.

У самыя цяжкія для блакаднага горада дні В.Купрэвіч быў разам са сваім інстытутам, ратаваў каштоўныя калекцыі, абсталяванне, за што пазней быў узнагароджаны медалём за ўдзел у гераічнай абароне Ленінграда, спазнаў усе цяжкасці Ленінградскай блакады.

Дзённік доктара біялагічных навук В.Ф.Купрэвіча. 1942 г.

У сярэдзіне 1942 года В.Ф.Купрэвіч быў эвакуіраваны ў Казань, потым накіраваны ў Сыктыўкар і Таджыкістан. Там вучоны у новых прыродна-кліматычных умовах вывучаў грыбы, у тым ліку іржаўныя, складаў гербарыі раслін з грыбнымі захворваннямі.

Пасведчанне да медаля “За абарону Ленінграда”. 1945 г.

Пасля вайны В.Ф.Купрэвіч вярнуўся ў Ленінград у Батанічны інстытут, дзе працягваў займацца вывучэннем флоры іржаўных грыбоў СССР. У 1950 годзе ён атрымлівае званне прафесара.

Малюнкі В.Ф.Купрэвіча да кнігі “Ржавчинные грибы. Вып. 1. Сем. Мелампсоровые”.

Навуковыя заслугі В.Ф.Купрэвіча былі адзначаны выбраннем яго ў студзені 1952 года Агульным сходам АН БССР акадэмікам і прэзідэнтам Акадэміі навук БССР, а ў 1953 – членам-карэспандэнтам АН СССР.

В.Ф. Купрэвіч. 1950-я гг.

Выпіска з пратаколу сесіі Агульнага сходу АН БССР аб выбранні В.Ф.Купрэвіча прэзідэнтам АН БССР. 1952 г.

Вучоны вяртаецца ў Мінск, але навуковай працы на карысць адміністратыўнай не пакідае. Ён умела іх спалучае: адначасова паспяхова працуе ў Інстытуце біялогіі АН БССР, у Аддзеле фізіялогіі і сістэматыкі ніжэйшых раслін АН БССР, займаецца навуковымі даследаваннямі. Ім быў закладзены пачатак глебавай энзімалогіі – новага напрамку ў глебазнаўстве, выяўлена пазаклетачнае выдзяленне ферментаў у аблігатных паразітаў і кончыкамі каранёў вышэйшых раслін, даказана магчымасць засвойвання вуглекіслаты, што трапляе ў каранёвую сістэму з глебы разам з вадой, зроблены іншыя каштоўныя навуковыя адкрыцці .

В.Ф. Купрэвіч. 1960-я гг.

В.Ф.Купрэвіча цікавілі пытанні, звязаныя з працягласцю жыцця, бяссмерцем. Пры непасрэдным удзеле вучонага ў 1960-х гадах у сістэме АН БССР упершыню на тэрыторыі былога СССР быў створаны геранталагічны сектар, супрацоўнікі якога пачалі вывучаць механізмы старэння арганізма. Ідэі В.Ф.Купрэвіча адносна гэтай праблемы ўнеслі значны ўклад у развіццё геранталагічнай навукі.

Фрагмент рукапісу “Бессмертие: реальность? мечты? ”

Самаадданая праца вучонага і таленавітага кіраўніка-арганізатара галоўнай навуковай установы рэспублікі дала багаты плён. З ініцыятывы В.Ф.Купрэвіча ў сістэме Акадэміі навук былі створаны інстытуты, якія сталі флагманамі беларускай навукі: фізікі, матэматыкі, ядзернай энергетыкі, цепла- і масаабмену, тэхнічнай кібернетыкі, генетыкі і цыталогіі і інш.

“Структура АН БССР” з праўкамі В.Ф.Купрэвіча. 1960-я гг.

Імя вучонага было шырока вядома за межамі Савецкага Саюза. Яго запрашалі ўдзельнічаць у шматлікіх міжнародных кангрэсах, сімпозіумах, канферэнцыях.

Білеты ўдзельніка міжнародных канферэнцый

В.Ф. Купрэвіч падчас паездкі па Французскай Гвінеі. 1954 г.

Дзённікавыя запісы. 1954 г.

Малюнкі В.Ф.Купрэвіча, зробленыя падчас пасяджэння 47-ай канферэнцыі Міжпарламенцкага Саюза. 1958 г.

В.Ф. Купрэвіч – аўтар больш за 100 навуковых прац, у тым ліку 7 манаграфій. Паралельна з навуковай і кіраўнічай працай В.Ф.Купрэвіч ажыццяўляў работу па прапагандзе навуковых здабыткаў: быў галоўным рэдактарам “Ботанического журнала”(1959–1966), часопісаў “Доклады АН БССР” (1952–1969), “Мікологія і фітопатологія” (1967–1969).

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У гэтыя студзеньскі дні навуковая грамадскасць краіны адзначае важную юбілейную дату – 115-годдзе з дня нараджэння вядомага беларускага вучонага-батаніка,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика