Experty.by вызначаць лепшыя беларускія альбомы 2011 года
16.03.2012 08:34
—
Новости Культуры
|
Experty.by вызначаць лепшыя беларускія альбомы 2011 года 20 сакавіка будуць абвешчаны пераможцы ўзнагарод 2011 год у беларускай музыцы быў вельмі насычаным – аўтары сайта адрэцэнзавалі 63 беларускія альбомы. У межах узнагарод будзе названы лепшы альбом адразу па чатырох версіях: штатных экспертаў (4 сталыя аўтары сайта), вялікага журы (12 беларускіх журналістаў), народных экспертаў (карыстальнікі сайта), а таксама замежных экспертаў. "Адрозненне нашых узнагарод у тым, што мы не спрабуем прывесці ўсё да аднаго пераможцы і аднаго меркавання. Наша мэта – адлюстраваць розныя пункты гледжання. Калі хаця б некаторыя з іх супадуць – значыцца, быў яўны лідар. Калі ўсе будуць адрознівацца – лідара не было", – адзначае кіраўнік праекта Зміцер Безкаравайны. У журы замежных экспертаў традыцыйна ўвайшлі крытыкі з пяці краін, з якімі мяжуе Беларусь. Расію ў гэтым годзе прадстаўляе Аляксандр Гарбачоў (часопіс "Афиша"), Украіну – Канстанцін Трыгуб (партал RockYou), Літву – Дарыюс Ужкурайціс (радыё Opus 3), Латвію – Яніс Зілдэ (партал TVnet), Польшчу – Павел Кастржэва (партал Onet). Узнагароды адбудуцца ўжо ў чацвёрты раз. Па выніках 2010 у большасці намінацый перамог гурт "Дзецідзяцей" з альбомам "Рух", па выніках 2009 года – The Toobes з альбомам "Hello", па выніках 2008 года галоўныя ўзнагароды падзялілі "Троіца" з альбомам "Сон-трава" і "Ляпис Трубецкой" з альбомам "Манифест". Паслухаць усе альбомы 2011 года можна на сайце Experty.by. Цырымонія адбудзецца ў фармаце зачыненага прэс-мерапрыемства. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
20 сакавіка будуць абвешчаны пераможцы ўзнагарод Experty.by лепшым беларускім альбомам, выдадзеным у 2011 годзе. Адразу ў некалькіх намінацыях на перамогу прэтэндуюць...
|
|