Прысвяці твор Якубу Коласу. 21.by

Прысвяці твор Якубу Коласу

30.05.2012 14:24 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прысвяці твор Якубу Коласу

  • Ася Паплаўская, TUT.BY

           


Сёлета спаўняецца 130 гадоў з дня нараджэння сапраўднага брэнда беларускай літаратуры - пісьменніка Якуба Коласа. Да гэтай даты музей Я. Коласа, што ў Мінску, распачынае грамадска-літаратурную акцыю “130 прысвячэнняў Песняру”.

Паўдзельнічаць можа кожны! Да 1 верасня 2012 года дасылайце свае творы (вершы, прозу, п’есы), прысвечаныя Якубу Коласу. Аб’ём тэкстаў – да 40 тысяч знакаў з прабеламі. Дасылаць тэксты трэба на электронны адрас музея konkurs_kolasmuseum@tut.by альбо на паштовую скрыню: 220012, г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5 з пазнакай “130 прысвячэнняў”.

Паведаміце інфармацыю пра сябе: імя і прозвішча, род заняткаў, кантактныя дадзеныя (электронны адрас, паштовы адрас – калі неабходна, мабільны ці стацыянарны тэлефон).

Усе творы будуць чытаць і ацэньваць пісьменнікі, літаратурныя крытыкі, вучоныя-коласазнаўцы. Творы, што будуць прызнаныя сябрамі журы найлепшымі, будуць агучаныя ў лістападзе падчас святочных мерапрыемстваў. Самыя цікавыя работы будуць апублікаваныя ў зборніку “130 прысвячэнняў Песняру”, што выйдзе з друку напрыканцы бягучага года. Усіх ўдзельнікаў адзначаць памятнымі падарункамі з Дома-музея Якуба Коласа.
 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Музей Я. Коласа, што ў Мінску, распачынае грамадска-літаратурную акцыю "130 прысвячэнняў Песняру".
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика