Мастачка прэзентавала ў Мінску выставу эратычнай мініяцюры
23.08.2012 18:42
—
Новости Культуры
|
Мастачка прэзентавала ў Мінску выставу эратычнай мініяцюры ![]() Гэта серыя малюнкаў у жанры эратычнай мініяцюры, у якой аўтар працуе на працягу апошніх гадоў. Гумар і абагульненасць выяваў не пакідаюць месца для пошласці. Мастачка улоўлівае ўсе магчымыя нюансы асабістага жыцця, у якім ад смешнага да трагічнага — адзін крок. "Шматвяковая гісторыя і ўся сусветная культура „напоўненыя“ ўзаемаадносінамі паміж мужчынам і жанчынай, — тлумачыць аўтар, — таму само каханне ўжо выступае як культурная каштоўнасць. У сваіх малюнках мне не хацелася быць аднабаковай, арыентуючыся толькі на ўзнёслыя эмоцыі. Адносіны паміж людзьмі шматгранныя і супярэчлівыя, а значыць, у іх ёсць месца эратызму, грубасці, утрапёнасці, здрадзе і г.д. Мой праект пад назвай „1+1=69“ дэманструе як мага большую колькасць бакоў узаемаадносін паміж мужчынам і жанчынай". "На вашых працах выявы таго, чаго вам не хапае?" — на гэтае правакацыйнае пытанне Галіна Лазарчык (на здымку 1) з усмешкай адказвае: "Не, гэта тое, чаго ў мяне занадта шмат". Выстава працягнецца па 2 верасня. ![]() ![]() ![]() ![]() Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мой праект пад назвай "1+1=69" дэманструе як мага большую колькасць бакоў узаемаадносін паміж мужчынам і жанчынай".
|
|