Чытаем Коласа разам
03.11.2012
—
Новости Культуры
|
НА ГУЧНЫЯ чытанні штодзень прыходзяць вучні малодшых класаў з усіх школ горада. Юныя наведвальнікі разам з бібліятэкарамі «гартаюць» старонкі жыцця і творчасці пісьменніка, на тэатралізаванай імпрэзе слухаюць вершы «У школку», «Ручэй», «Дзед-госць», «На рэчцы зімою», якія класік напісаў для маленькіх.
З задавальненнем сустракаюцца з галоўным героем паэмы «Міхасёвы прыгоды». Разам з вясёлым хлопчыкам Міхасём школьнікі чытаюць коласаўскі твор, адказваюць на пытанні віктарыны і нават удзельнічаюць у незвычайнай рыбалцы. Каб аддзячыць Міхася за багаты улоў, аматары беларускага слова чытаюць госцю на памяць вершы Коласа, разгадваюць рэбусы, у якіх зашыфраваны назвы твораў беларускага пісьменніка, запрашаюць яго паўдзельнічаць у беларускіх забавах. Пройдуць гады. Вырастуць сённяшнія чытачы. Але тая шчырая атмасфера, што пануе ў бібліятэцы на святкаванні юбілею народнага Песняра, можа калі-небудзь прымусіць сённяшніх удзельнікаў свята звярнуцца да радкоў Якуба Коласа ўжо ў сталым узросце. Юлія ПАРХОМЕНКА, бібліятэкар Слуцкай гарадской дзіцячай бібліятэкі Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
НА ГУЧНЫЯ чытанні штодзень прыходзяць вучні малодшых класаў з усіх школ горада. Юныя наведвальнікі разам з бібліятэкарамі «гартаюць» старонкі жыцця і творчасці... |
|