Дом Мураўёва: вяртанне. 21.by

Дом Мураўёва: вяртанне

30.11.2012 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Гістарычную частку Гродна ўпрыгожыў яшчэ адзін адрэстаўрыраваны будынак.

У хуткім часе гродзенцаў чакае прыемная і доўгачаканая падзея: вачам жыхароў і гасцей старажытнага города над Нёманам адкрыецца ў першазданым выглядзе адрэстаўрыраваны фасад аднаго з самых прыгожых будынкаў — дома купца Мураўёва. Гэта трохпавярховы мур з чырвонай цэглы ў нэарускім стылі з балконам, упрыгожаным літой чыгуннай агароджай, і вежамі, многія гады быў архітэктурнай перлінай цэнтральнай плошчы Савецкай. Тут размяшчалася чытальная зала Гродзенскай абласной бібліятэкі імя Яўхіма Карскага. Аднак з цягам часу будынак разбураўся і патрабаваў рэстаўрацыі.

У 2005-м на арганізаваным «Гроднааблмаёмасцю» аўкцыёне яго набыў Беларускі народны страхавы фонд. Новыя ўладальнікі абавязаліся прывесці ў належны выгляд будынак, які да таго часу ўжо ўваходзіў у склад гістарычнага цэнтра Гродна як гісторыка-культурная каштоўнасць.

Аднак, па розных, як аб’ектыўных, так і суб’ектыўных абставінах, праца зацягнулася. І вось, нарэшце, першы этап яе завяршаецца. Фасад узноўлены з максімальным выкарыстаннем старой аўтэнтычнай цэглы, спецыяльнымі сродкамі адмыты ад фарбы, якая з’явілася на ім у пачатку ХХ стагоддзя. Такім чынам гаспадары ліквідавалі наступствы падпалу, які здарыўся ў выніку купецкіх разборак. Зараз на сцены наносіцца абаронная плёнка, якая захавае іх на многія гады.

Вядомы каваль Юрась Мацко вырабіў каваныя балконы і аднавіў уязныя вароты так званага карэтнага праезду. Вокны пакуль што будуць пластыкавымі, але, як сцвярджаюць гаспадары, гэта мера часовая. Драўляныя вокны падрыхтуюць да завяршэння рэстаўрацыі. Зімой праца прадоўжыцца ў будынку.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Гродне адкрыюць адноўлены фасад дома купца Мураўёва
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика