Расчасалі вішні шоўкавыя косы…
22.01.2013
—
Новости Культуры
|
Пачнём з лірыкі. Такія шчымлівыя вершы выходзяць з-пад пяра сапраўднага паэта, якім і быў Паўлюк Трус. Мне вельмі падабаюцца яго радкі з паэмы “Дзясяты падмурак”. І не толькі таму, што ён мой зямляк, проста вершы цудоўныя. Вы толькі прыслухайцеся да гэтай мелодыкі. Дарэчы, Ігар Лучанок напісаў на яго радкі песню, якую выконвае ансамбль “Песняры”: Падаюць сняжынкі — дыяменты-росы, Падаюць бялюткі за маім акном… Расчасалі вішні шоўкавыя косы І ўранілі долу снегавы вянок. Дзесьці ў прасторы празвінелі бомы, Дацвілі пялёсткі нечае тугі… І здаецца, зноўку еду я дадому Пераведаць родных, блізкіх, дарагіх. Адхінае вечар тонкія мярэжы, На акне альвасы дагарэлі ў сне, А ў душы квяцістасць і такая свежасць, І з вачэй усмешкі сыплюцца на снег… Можна і далей працягваць гэты паэтычны рад, але памер газетнай паласы не дазваляе гэта зрабіць. А цяпер прыслухайцеся, як гэта гучыць на рускай мове: Падают снежинки — диаманты-росы, Падают, белея, за моим окном… Расчесали вишни шелковые косы, Уронили долу снеговой венок. А в просторах где-то бубенцы вздохнули, Лепестки опали чьей-нибудь тоски… И мгновенно к дому мысли повернули, Мне б родных проведать, близких, дорогих. Отклоняет вечер тонкие мережи, На окне столетник догорит во сне, А в душе цветистость и такая свежесть, Что из глаз улыбки сыплются на снег… А цяпер пераходзім да прозы: Крещение — Вадохрышча пушка — гармата сумка — торба кисет — капшук смета — каштарыс приют — прытулак стебелек — каліва блюдечко — сподачак младенец — немаўлятка сильный — магутны. Ну і досыць на сёння. А заўтра, спадзяёмся, зноўку нешта перакладзём. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кисет по-белорусски звучит как капшук, а смета — каштарыс
|
|