I сэрца зноў кахае…
23.11.2013
—
Новости Культуры
|
Міжволі ўспомнілася юнацтва, калі зноўку прачытаў гэтыя неўміручыя радкі, і стала неяк шчымліва і сумна на душы. Чаму ж? Можа, таму, што тыя гады ніколі ўжо не вернуцца, а паэзія Аляксандра Пушкіна назаўсёды застанецца маладой і запатрабаванай для ўсіх прыхільнікаў яго творчасці. Нагадаем гэтыя радкі на мове арыгінала: На холмах Грузии лежит ночная мгла; Шумит Арагва предо мною. Мне грустно и легко; печаль моя светла; Печаль моя полна тобою, Тобой, одной тобой... Унынья моего Ничто не мучит, не тревожит, И сердце вновь горит и любит — оттого, Что не любить оно не может. А вось як гучыць гэты верш па-беларуску. Чытайце, параўноўвайце, атрымлівайце асалоду: На ўзгорках Грузіі ўначы ляжыць імгла; Арагвы шум перада мною. І лёгкі сум душы, і светлы, як сляза; Бо сум напоўнены табою, Табой, адной табой... І смутку ўжо майго Нішто не мучыць, не трывожыць, І сэрца зноў гарыць, кахае — з-за таго, Што не кахаць яно не можа. А цяпер некалькі слоў звычайных перакладаў: Думка — мысль Вулей — улей Вока — глаз Кош — корзина Фэст — праздник Кава — кофе Кілішак — рюмка Гронка — гроздь Грозьба — угроза Шкілет — скилет Страха — крыша Сілкаванне — питание Лядоўня — ледник Паляванне — охота Павець — навес Тут і ставім кропку. Спадзяюся, у наступны раз зноўку нешта цікавае пашукаем. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Угроза по-белорусски будет грозьба, а питание — сілкаванне |
|