"Кірмаш праектаў" у Віцебску: улады і жыхары разам абмяркуюць святкаванне Дня горада. 21.by

"Кірмаш праектаў" у Віцебску: улады і жыхары разам абмяркуюць святкаванне Дня горада

01.06.2014 11:56 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Віцебск - адметны беларускі горад, дзе святы - гэта не проста кароткачасовыя масавыя "ўцёкі" ад руціны, а, бадай, аснова іміджу горада. Ці адпавядае змест буйных гарадскіх святаў чаканням гараджан? Напярэдадні Дня горада вы асабіста маеце магчымасць далучыцца да такога абмеркавання. Аддзел ідэалогіі, культуры і па справах моладзі Віцебскага гарвыканкама абвясціў адкрыты прыём заявак на фармаванне праграмы святкавання.



"Свае ідэі наконт таго, як можна зрабіць больш адметнымі, цікавымі і запамінальнымі гарадскія святы, агульнымі высілкамі палепшыць культурную прастору горада, можна прадставіць і абмеркаваць 10 чэрвеня на "Кірмашы праектаў" - пляцоўцы, дзе гуртуюцца культурніцкія дзеячы і актывісты. Найлепшыя прапановы ўвойдуць у праграмы святаў на адміністрацыйным узроўні", - паведаміў TUT.BY каардынатар кампаніі "Будзьма беларусамі!" па Віцебскім рэгіёне Уладзімір Булаўскі.

"Кірмаш праектаў" - публічная прэзентацыя культурніцкіх ідэй, якую праводзіць грамадская культурніцкая кампанія "Будзьма беларусамі!" у многіх гарадах Беларусі. Тут можна ўдасканаліць сваю задуму, атрымаць парады ад публікі і экспертаў, знайсці аднадумцаў і партнёраў. Фармат мерапрыемства - так званая "маланкавая размова".

Каб стаць удзельнікам чарговага "Кірмашу праектаў" у Віцебску, неабходна да 5 чэрвеня ўключна даслаць прэзентацыю сваёй задумы на электронную скрыню kirmash.vitsebsk@gmail.com па рэкамендаваным плане.

Выніковая прэзентацыя праектаў, іх грамадскае абмеркаванне і ацэнка адбудуцца 10 чэрвеня 19.00 ў выставачнай залі "Музычная гасцёўня" па адрасе: праспект Фрунзэ, 11.

Дадатковая інфармацыя па тэлефоне +375-29-894-05-17 (Уладзімір Булаўскі).
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аддзел ідэалогіі, культуры і па справах моладзі Віцебскага гарвыканкама абвясціў адкрыты прыём заявак на фармаванне праграмы святкавання Дня горада.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика