Юбілей Глыбокае адзначала з размахам
08.07.2014
—
Новости Культуры
|
У радах урачыстага шэсця былі рыцары, манахі, сяляне, дэманстранты савецкага часу, рарытэтная і цяперашняя сельскагаспадарчая тэхніка, калектывы перадавых прадпрыемстваў. Словам, як на кінастужцы, прамільгнула ўся шасцівяковая гісторыя горада.
Звання ганаровых грамадзян Глыбоцкага раёна ўдастоены людзі, якія ўнеслі найбольшы ўклад у развіццё рэгіёна: старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец, старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Андрэйчанка, старшыня Глыбоцкага райвыканкама Алег Морхат, ксёндз Мечыслаў, кавалер ордэнаў Леніна, Кастрычніцкай Рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга хлебароб-ветэран Мікалай Стрыёнак. Усяго — 10 чалавек. Была пагашана паштовая марка спецыяльным штэмпелем з лагатыпам Глыбокага, і кожны з гасцей меў магчымасць паслаць ліст на радзіму ў канверце горада-юбіляра. А іх, гасцей, было нямала: з Германіі, Грузіі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі. Свае віншаванні прыслалі французы, малдаване, галандцы, ізраільцяне. Дагаворы намеру аб супрацоўніцтве былі заключаны паміж Глыбоцкім райвыканкамам і Сакрэбулам Целаўскага муніпаліцета Грузінскай Рэспублікі, а таксама Даўгаўпілскай краявой Думай Латвіі. Закончылася свята лазерным шоу з галаграфічнымі малюнкамі горада і грандыёзным салютам. Уладзімір САУЛІЧ, «СГ» Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У радах урачыстага шэсця былі рыцары, манахі, сяляне, дэманстранты савецкага часу, рарытэтная і цяперашняя сельскагаспадарчая тэхніка, калектывы перадавых...
|
|