Дотык пляча
08.07.2014
—
Новости Культуры
|
Адразу шчыра прызнаюся, што даўно шукаў пераклад гэтага цудоўнага верша Марыны Цвятаевай на беларускую мову. Твор набыў велізарную папулярнасць пасля выхаду на экраны вядомага фільма, дзе гучала песня ў выкананні Алы Пугачовай. Хаця ўсе спачатку думалі, што яе сапраўды выконвае галоўная гераіня Барбары Брыльскай. Успомнім тэкст на мове арыгінала: Мне нравится, что вы больны не мной, Мне нравится, что я больна не вами, Что никогда тяжелый шар земной Не уплывет под нашими ногами. Мне нравится, что можно быть смешной — Распущенной — и не играть словами, И не краснеть удушливой волной, Слегка соприкоснувшись рукавами. Мне нравится еще, что вы при мне Спокойно обнимаете другую, Не прочите мне в адовом огне Гореть за то, что я не вас целую. Что имя нежное мое, мой нежный, не Упоминаете ни днем, ни ночью — всуе... Что никогда в церковной тишине Не пропоют над нами: аллилуйя! Спасибо вам и сердцем, и рукой За то, что вы меня — не зная сами! — Так любите: за мой ночной покой, За редкость встреч закатными часами, За наши негулянья под луной, За солнце не у нас над головами,— За то, что вы больны — увы! — не мной, За то, что я больна — увы! — не вами! А цяпер параўнайце пераклад твора на беларускую мову, які зрабіла Іна Фралова: Як добра, што вы хворыя не мной. Як добра, што хварэю я не вамі. І далягляд ніколі, ўрэшце, той Не паплыве пад нашымі нагамі. Мне падабаецца, што можна быць блазнёй, Разбэшчанай і размаўляць вачамі, Не чырванець удушлівай пятлёй, Так злёгку датыкнуўшыся плячамі. Яшчэ мне падабаецца, што вы Спакойна абдымаеце другую І лёс майго імя пакуль зямны Не псуяце за тое, што цалую Не вас у тым спакуслівым агні, Вас не кранае рэўнасная збруя. І што ніколі ў царкоўнай цішыні Не прапяюць над намі: алілуя! Я дзякую вам сэрцам і рукой За тое, што — не ведаючы самі!— Кахаеце: за мой начны спакой, За рэдкасць стрэч заходнімі часамі, За сонца не ў нас над галавой, За травы не пад нашымі нагамі. За тое, што — на жаль! — вы не са мной, За тое, што і я — на жаль! — не з вамі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Как звучит в переводе «Мне нравится, что вы больны не мной...»
|
|