«Вялікая вайна»
01.08.2014
—
Новости Культуры
|
Тэлеканалы галоўнага медыяхолдынга краіны не абмінулі ўвагай падзеі Першай сусветнай вайны. «Беларусь 1» прапануе гледачам хроніка-дакументальны цыкл «Вялікая вайна», «Беларусь 3» — прэм’еры: драму «Легенды восені» і дакументальную стужку «Чорная рука».
Апошняя распавядае пра сербскую арганізацыю з аднайменнай назвай, якая адыграла важную ролю ў падзеях 1914 года. У даследаванні журналіста і гісторыка Алега Шышкіна раскрываюцца падрабязнасці ўдзелу «Чорнай рукі» ў многіх падзеях ХХ стагоддзя. Карціна высвятляе сенсацыйныя падрабязнасці, якія сталі каталізатарам Першай сусветнай. Героі «Легенды восені» праходзяць скрозь жахі Першай сусветнай вайны. Драма англійскага рэжысёра, уладальніка прэміі «Оскар» Эдварда Цвіка — гісторыя пра сям’ю амерыканскага палкоўніка ў адстаўцы. Вайна фатальным чынам змяняе лёс яго сыноў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тэлеканалы галоўнага медыяхолдынга краіны не абмінулі ўвагай падзеі Першай сусветнай вайны. «Беларусь 1» прапануе гледачам хроніка-дакументальны цыкл...
|
|