Адчуй сябе беларусам. У Мінску прайшло «Свята роднай мовы»
23.02.2015 17:38
—
Новости Культуры
| 21.by
Источник материала: 21.by Ва ўсім свеце 21 лютага адзначаецца міжнародны дзень роднай мовы. Свята не абышло нашу краіну, дзе большасць жыхароў лічаць роднай беларускаю. У школах, універсітэтах, забаўляльных клубах праводзіліся ўсялякія тэматычныя мерапрыемствы. Карэспандэнты 21.by вырышылі пабываць на самым буйным: «Свяце роднай мовы» 22 лютага ў бізнэс-клубе «Imaguru». Падзея распачалася ўдзень і працягвалася да самай начы. Пляцоўка падзялялася на тры асноўныя зоны. У першай, гандлёвай, можна было набыць уселякую тэматычную прадукцыю: ад ляляк і завушніц да беларускай літаратурнай класікі і патрыятычных настольных гулянь. Паралельна з кірмашом у зоне праводзіліся прэзентацыі новых беларускіх рэчаў, напрыклад гадзіннікаў «Луч» і гульні «Казачнік». А пасля паказу ў зале прайшла літараруна-музычная праграма пры ўдзеле Альгерда Бахарэвіча, Віктара Марціновіча, Змітра Вішнёва ды іншых. У другой зоне адбываліся музычныя выступы, стэндапы, а таксама інтэрактыўнае прывітанне на беларускай мовы ад 32 жыхароў розных краін свету. А ў гульнявой зоне ўвесь дзень можна было пабыць Кастусём Каліноўскім ці Міхаілам Мураў’ёвым у беларускі аналагу «Мафіі» - «Паўстанцам». Так жа жадаючыя маглі пагуляць у новыя настолкі «Казачнік», «Яшчарка», «Разам».
У адукацыйнай зоне праводзіліся майстар-класы па развіццю беларускамоўнай версіі Вікіпедыі і па паштоўкам-выцінаўкам. Тут жа можна было пабываць на моўных курсах Пятро Садоўскага. За дзень фестываль наведала звыш тысячы чалавек. Тысячу мінчукоў і гасцей сталіцы, якім не ўсё адно на будучыню, матчынай, беларускай мовы. Аўтар: Павел Аксіновіч, фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ва ўсім свеце 21 лютага адзначаецца міжнародны дзень роднай мовы. Свята не абышло нашу краіну, дзе большасць жыхароў лічаць роднай беларускаю.
|
|