У Віцебску пройдзе летні маркет "Барадулінкі"
18.06.2015 14:30
—
Новости Культуры
|
Падчас святкавання Дня горада, 27 чэрвеня, у Віцебску пройдзе летні маркет "Барадулінкі", паведамілі TUT.BY арганізатары.
Гэта акцыя – супольная ініцыятыва віцебскай моладзі і Цэнтра сучаснага мастацтва. Назва "Барадулінкі" - даніна павагі народнаму паэту Беларусі Рыгору Барадуліну. Ва ўтульнай атмасферы дворыка "Арт-прасторы на на Талстога, 7" запланавана шмат яскравых падзей. На кірмашы можна будзе набыць сувеніры хэнд-мэйд, кнігі беларускіх аўтараў і нават вышыванкі. Тут размесцяць цікавосткі пра Рыгора Барадуліна, майстры зробяць зніжку пры пакупцы, калі вы прачытаеце адзін з вершаў паэта. У межах "Барадулінак" - вялікая гарадская фотасушка, літаратурна-музычная імпрэза з удзелам паэта Андрэя Хадановіча, канцэрт аднаго з самых цікавых гуртоў беларускай сцэны – TonkiXod, паказ лепшых айчынных караткаметражак. Імпрэза праводзіцца пры падтрымцы аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі гарвыканкама, грамадска-культурніцкай кампаніі "Будзьма беларусамі!". Праграма 13.00-21.00 - кірмаш хэнд-мэйда, фрымаркет, буккросінг (дворык на вуліцы Талстога, 7) 15.00-19.00 - гарадская фотасушка 16.30-17.30 – Андрэй Хадановіч і музыкі з праграмай Poetry Center ("Арт-прастора на Талстога, 7") 19.30-21.00 – канцэрт гурта TonkiXod (дворык на Талстога, 7) 22.00-24.00 – кінапаказ (дворык на Талстога, 7) Уваход на ўсе падзеі вольны. Падрабязная инфармацыя - па тэлефоне 8-029-894-05-17. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Назва "Барадулінкі" - даніна павагі народнаму паэту Беларусі Рыгору Барадуліну.
|
|