У Віцебску знішчылі графіці-партрэт Казіміра Малевіча. 21.by

У Віцебску знішчылі графіці-партрэт Казіміра Малевіча

24.05.2017 09:04 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У жніўні 2015 года на трансфарматарнай будцы ў мікрараёне Білева з’явіўся партрэт Казіміра Малевіча і кампазыцыя паводле ягоных твораў. Гэткім чынам заснавальніка супрэматызму ўшанавалі графіцісты з каманды «143» — Кірыл Дзёмчаў, Антон Лявадній і Паліна Балашова.


Так выглядала сцяна з партрэтам раней.

Гэта была ўжо трэцяя праца маладых мастакоў у суаўтарстве са Сцяпанам Драздовым і Ігарам Сідаравым, прысвечаная супрэматыстам Казіміру Малевічу і Эль Лісіцкаму. Два гады таму студэнты мастацка-графічнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Машэрава хацелі, каб у горадзе засталася памяць пра аўтара славутага «Чорнага квадрата».

Выява з партрэтам аўтара гэтага твора сустракала падарожнікаў якраз на ўездзе ў Віцебск. Але днямі трансфарматарную падстанцыю з малюнкам рэканструявалі - зрабілі новы дах. І перафарбавалі ў жоўты колер, знішчыўшы працу маладых мастакоў. Рэстаўрацыі супрэматычная кампазыцыя не падлягае. Як патлумачылі мясцовым жыхарам — малюнак не будзе адноўлены.


Многія пра гэта шкадуюць. Тым больш, што сёлета ў Віцебску шмат гаварылі пра неабходнасць захадаў дзеля папулярызацыі творчай спадчыны мастакоў, якія праславілі горад на ўвесь свет. Да прыкладу, прайшоў конкурс праектаў абсталявання дзіцячых пляцовак паводле ідэй супрэматызму, плануюць адкрыць Музей гісторыі віцебскага мастацкага вучылішча, дзе выкладалі Казімір Малевіч і Марк Шагал.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як патлумачылі мясцовым жыхарам - малюнак не будзе адноўлены.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика