Калектыву – усяго пяць, ім яшчэ спяваць, спяваць!. 21.by

Калектыву – усяго пяць, ім яшчэ спяваць, спяваць!

14.12.2017 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Алёна НІКАНЧУК.
Фота аўтара.
У мінулую суботу, 9 снежня, у гарадскім Доме культуры адбыўся юбілейны канцэрт міні-тэатра песні і гумару “Спявай, душа” Крыўлянскага СДК. Гэтым выступленнем калектыў адзначыў пяцігоддзе сваёй творчасці.
Прыгожымі вершаванымі радкамі прадставіў калектыў і яго ўдзельнікаў: Ганну Пілінкевіч, Сяргея Паўловіча, Алену Козел і кіраўніка Леаніда Батуру – Вячаслаў Фядотаў.
Юбілейная канцэртная праграма пачалася з добра вядомых прыхільнікам творчасці крыўлянскіх артыстаў песень: “Братка беларус”, “Пажаданне”, “На горе колхоз”, “Вішанька” ды іншых. Слухачы сустракалі іх апладысментамі і падчас выканання з задавальненнем падпявалі. Калектыў выканаў і новыя песні: “Дзе б я ні ехала, дзе б я ні йшла”, “Под окном черёмуха колышится”, “Мельница”, якія цяпер будуць гучаць на іх выступленнях. Прыгожыя кампазіцыі прысвячаліся каханню, вернасці, бацькам, родным краявідам. Яны гучалі на розных мовах – беларускай, рускай, украінскай і польскай.
Музычныя нумары межаваліся з гумарыстычнымі. Народны лекар Іван Муцюн, у ролі якога выступіў Леанід Батура, пазнаёміў прысутных са сваімі ўласнымі метадамі лячэння і агучыў прыкметы, на якія трэба звяртаць увагу, бо яны дапамогуць пазбегнуць непрыемнасцяў у жыцці.
Ролю пакінутай дзяўчыны таленавіта выканаў Сяргей Паўловіч. Ёй усё ж удалося знайсці мужа. Кастынг жаніхоў прама на сцэне правялі Леанід Батура і Ганна Пілінкевіч. Мужчыны з залы выконвалі заданні на хуткасць, спрытнасць і кемлівасць. Пераможца іспытаў і стаў абраннікам. Маладыя станцавалі свой першы танец, пачаставалі прысутных караваем і адправіліся ў вясельнае падарожжа.
Гумарыстычныя замалёўкі і жарты ўспрымаліся залай цёпла і прыхільна, выклікалі вясёлы смех і гучныя апладысменты.
У канцэрце таксама прынялі ўдзел Пётр Ражбіцкі, Эльвіра і танцавальная група “Stardas” (кіраўнік Ірына Паўлава).
Завяршылася выступленне міні-тэатра песні і гумару “Спявай, душа” песняй з аднайменнай назвай, якая з’яўляецца іх своеасаблівым гімнам.
Пяцігоддзе – гэта першы юбілей народналюбімага калектыву, няхай яго творчая дарога будзе доўгай!

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Алёна НІКАНЧУК. Фота аўтара. У мінулую суботу, 9 снежня, у гарадскім Доме культуры адбыўся юбілейны канцэрт міні-тэатра песні і гумару “Спявай, душа” Крыўлянскага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика