Пуцёўка ў мастацкі сусвет для юных чачаран. 21.by

Пуцёўка ў мастацкі сусвет для юных чачаран

31.05.2018 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У школах раёна прайшлі апошнія лінейкі, рабяты развіталіся з мінулым навучальным годам і адправіліся на летні адпачынак. Ва ўрачыстай абстаноўцы атрымалі таксама пасведчанні аб дадатковай адукацыі 10 выпускнікоў дзіцячай школы мастацтваў.
ДШИ-2018
Установу наведвалі 219 маленькіх жыхароў краю і падлеткаў, з якіх 114 навучаліся ў пяці аграгарадках у 11-ці класах па асобных напрамках на аддзяленнях фартэпіянна-харавое, народнае, тэатральна-харэаграфічнае і мастацкае. Спасцігшы азы творчых ведаў, яны маюць шанец надалей развіваць свае дараванні і абраць для сябе той шлях, які не будзе ім цяжарам, а стане ў радасць.
Поруч з тым былі адзначаны граматамі хлопчыкі і дзяўчынкі, што праявілі асаблівыя творчыя здольнасці, або прымалі актыўны ўдзел у жыцці школы. Сярод такіх Дар’я Шабулдаева, Дзмітрый Лашкін, Расціслаў Сілівончык, Даніла Рослікаў і інш. Пад апладысменты аўдыторыі за належнае выхаванне дзяцей прымалі падзячныя лісты бацькі самых здольных і таленавітых. Эпілогам свята стаў сумесны канцэрт выхаванцаў і выкладчыкаў. У фае працавала выстава малюнкаў і галерэя дасягненняў школы за мінулы навучальны год.
В.БАГДАНОВІЧ.


IMG_0814

IMG_0832

IMG_0848

IMG_0850

IMG_0853

IMG_0856

IMG_0860

IMG_0862

IMG_0863

IMG_0868

IMG_0872

IMG_0878

IMG_0880

IMG_0912

IMG_0915

Перинская Лиля.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У школах раёна прайшлі апошнія лінейкі, рабяты развіталіся з мінулым навучальным годам і адправіліся на летні адпачынак. Ва ўрачыстай абстаноўцы атрымалі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика