Калектыў “Нальшчаначка” прыняў удзел у X Рэспубліканскім фестывалі фальклорнага мастацтва “Берагіня”. 21.by

Калектыў “Нальшчаначка” прыняў удзел у X Рэспубліканскім фестывалі фальклорнага мастацтва “Берагіня”

27.06.2018 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Удзельнікі ўзорнага фальклорнага калектыву “Нальшчаначка” прынялі ўдзел у X Рэспубліканскім фестывалі фальклорнага мастацтва “Берагіня”, які праходзіў 20-24 чэрвеня ў г.п. Акцябрскі.

Бераг_ня 2.jpg

Народныя песні “Ой, па рэчцы” і “Ой, чаму” ў выкананні калектыву прагучалі 21 чэрвеня на адкрыцці X Рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва “Берагіня”.

Ёч Аліна, удзельніца II Рэспубліканскага конкурсу харэаграфічнай імправізацыі “Барыня”, ўзнагароджана дыпломам за пераемнасць і працяг танцавальных традыцый свайго краю ў намінацыі “Мікіта”.

У ХІV Рэспубліканскім конкурсе пар-выканаўцаў беларускіх народных побытавых танцаў “Лявоніха” ўдзельнічалі Патрубач Данііл і Сцяпанава Аляксандра, Краўцоў Аляксей і Гулакова Вікторыя, Рогач Ігар і Тамашаўскас Эмілія, Бразевіч Антон і Чартовіч Ангеліна, Пасько Уладзіслаў і Капач Яна, Рыдзель Даніла і Мурашка Валерыя, Бразевіч Юрый і Давыдзенкава Алена. Усе яны ўзнагароджаны дыпломамі за пераемнасць і працяг танцавальных традыцый свайго краю.

22 чэрвеня адбыўся VIII Рэспубліканскі турнір дзіцяча-моладзевых фальклорных калектываў “З рога ўсяго многа”.  “Нальшчаначка” дэманстравала майстэрства ў конкурсе спеўных ансамбляў (дзявочыя спевы, мужчынскія спевы, спевы змешаным складам), конкурсе на лепшае выкананне карагодаў і традыцыйных гуртавых танцаў (карагод, кадрыля, полька парна-гуртавая, імправізаваны танец, традыцыйны танец), конкурсе інструментальных ансамбляў (ансамбль, траіста музыка, дуэт), у конкурсе салістаў брала ўдзел Эмілія Тамашаўскас. Па выніках удзелу калектыў узнагароджаны дыпломам за любоў і павагу да традыцыйнай спадчыны свайго краю.

Вечарам на галоўнай плошчы грымеў “Рудабельскi баль” – свята народнай харэаграфіі, музыкі і песні.

23 чэрвеня аматараў літаратуры цешылі ўдзельнікі конкурсу апавядальнікаў народнай беларускай прозы “Несцерка”. Удзельніца “Нальшчаначкі” Садоўская Вераніка ў конкурсе “Несцерка” ўзнагароджана Дыпломам ІІІ ступені.

Кульмінацыяй юбілейнага форуму (“Берагіня” бярэ пачатак з 1998 года) стала “Рудабельскае Купалле” – сапраўдная містэрыя народнай песні і агню. І хоць надвор’е і адкарэктавала купальскую праграму (імправізаванае вогнішча ў выглядзе вялікага дэкаратыўнага вянка са святлодыёднай падсветкай было запалена не на беразе возера, а на адкрытай пляцоўцы каля Цэнтра вольнага часу), настрой быў – усім стыхіям наперакор – цудоўны!

24 чэрвеня у межах Х Рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва “Берагіня” ў гарадскім парку працавала ярмарка майстроў “Рудабельскi кiрмаш”, у якой “Нальшчаначка” дэманстравала талент у музычна-забаўляльных, танцавальна-гульнявых імпрэзах.

На ўрачыстым закрыцці фестывалю калектыў узнагароджаны памятным медалём Берагіні.

Бераг_ня 4.jpg

Бераг_ня 1.jpg

Бераг_ня 3.jpg

Кацярына ДУДЗІНСКАЯ, мастацкі кіраўнік “Нальшчаначкі”.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Удзельнікі ўзорнага фальклорнага калектыву “Нальшчаначка” прынялі ўдзел у X Рэспубліканскім фестывалі фальклорнага мастацтва “Берагіня”, які праходзіў 20-24...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика