Беларускi бiзнэс сфармуляваў свае пажаданнi на 2010 год у Нацыянальнай платформе. 21.by

Беларускi бiзнэс сфармуляваў свае пажаданнi на 2010 год у Нацыянальнай платформе

13.03.2010 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Нацыянальную платформу бiзнэсу Беларусi на 2010 год ухвалiла дзелавая супольнасць 10 сакавiка на ХІ Асамблеi дзелавых колаў, дзе, акрамя ўласна бiзнэсменаў, прысутнiчалi чыноўнiкi, дэпутаты i замежныя госцi. Асноўная мэта прынятай платформы, па словах старшынi Мiнскага сталiчнага саюза прадпрымальнiкаў i працадаўцаў Уладзiмiра Карагiна, — скарачэнне выдаткаў бiзнэсу для павышэння яго канкурэнтаздольнасцi на ўнутраным i знешнiм рынках — змяншэнне падатковага цiску i знiжэнне выдаткаў на выкананне патрабаванняў тысячы актаў заканадаўства. Сярод iншых мэтаў Уладзiмiр Мiкалаевiч таксама назваў паляпшэнне дзелавога асяродка, кансалiдацыю бiзнэс-супольнасцi, развiццё паўнавартаснага дыялогу бiзнэсу i ўлады, а таксама развiццё механiзмаў самарэгулявання рынку.

— Мы шмат спрачалiся пры напiсаннi Нацыянальнай платформы бiзнэсу, шмат дыскутавалi, адмовiлiся ад некаторых прапаноў для таго, каб засяродзiцца на самым важным i галоўным.

Прынамсi, тэкст Нацыянальнай платформы падзелены на шэсць раздзелаў згодна з прыярытэтнымi для бiзнэсу напрамкамi рэфармавання нацыянальнай эканомiкi: рэалiзацыя правоў уласнасцi i развiццё рынкавых iнстытутаў, пашырэнне прасторы для прыватнай iнiцыятывы, павышэнне канкурэнтаздольнасцi бiзнэсу i дзяржавы, партнёрства i давер бiзнэсу i ўлады, скарачэнне падатковага цiску i рэфармаванне бухгалтарскага ўлiку, адкрытасць дзяржавы i палягчэнне доступу да якаснай iнфармацыi i ведаў.

— У працэсе падрыхтоўкi папярэднiх платформаў мы атрымлiвалi папрокi, што гэта, маўляў, выпрошванне нейкiх iльготаў i прывiлей для малога бiзнэсу. Але гэта далёка не так, — кажа Уладзiмiр Карагiн. — Платформа — гэта iмкненне да нармальных умоў вядзення бiзнэсу: 24 гады, пачынаючы з кааператыўнай дзейнасцi, развiваецца ў краiне бiзнэс, а мы ўсё змагаемся за тое, каб былi гэтыя нармальныя ўмовы... А ў часы сусветнага фiнансавага крызiсу стаiць пытанне пра паскарэнне мадэрнiзацыi эканомiкi i стварэнне мадэрнiзацыйных праграм, бо калi мы гэтага не зробiм, то рызыкуем надоўга застацца на перыферыi сусветнага развiцця.

Пра мадэрнiзацыю казаў у сваiм выступленнi i Андрэй Тур, намеснiк мiнiстра эканомiкi:

— Асноўная задача, якую наша краiна вырашае на гэтым гiстарычным этапе, — мадэрнiзацыя эканомiкi ў цэлым, — заявiў Андрэй Мiкалаевiч i расказаў пра досвед Японii i Паўднёвай Карэi, якiя ў свой час таксама прайшлi шлях мадэрнiзацыi эканомiкi, але розным чынам дасягнулi прыкладна аднолькавых вынiкаў — у Японii дамiнаваў прыватны бiзнэс, а ў Паўднёвай Карэi быў жорсткi кантроль дзяржавы.

Разам з тым намеснiк мiнiстра эканомiкi пагадзiўся, што нельга супрацьпастаўляць дзяржаўную палiтыку iнтарэсам бiзнэсу, а трэба, наадварот, аб'ядноўваць намаганнi. Андрэй Тур таксама iнфармаваў прадпрымальнiкаў, што ў сумесным плане Саўмiна i Нацбанка па дасягненнi прагнозу сацыяльна-эканамiчнага развiцця ў 2010 годзе прадугледжаная распрацоўка праекта закона пра прыватна-дзяржаўнае партнёрства, што павiнна стаць "нашай агульнай задачай гэтага года".

Уладзiмiр Зiноўскi, старшыня Нацыянальнага статыстычнага камiтэта i Савета па развiццi прадпрымальнiцтва, таксама лiчыць добрай справай прыняцце Нацыяльнальнай платформы:

таксама лiчыць добрай справай прыняцце Нацыяльнальнай платформы:

— Прыняцце платформы, якая выразна акрэслiвае пазiцыю бiзнэсу, з'яўляецца важным не толькi для дзелавой супольнасцi, але i для дзяржавы ў цэлым, бо гэта стварае аснову для ўзаемадзеяння, дыялогу, наладжвання плённага супрацоўнiцтва. I ад таго, наколькi эфектыўным будзе гэтае ўзаемадзеянне, залежаць не толькi тэмпы пераадолення крызiсу, але i перспектывы далейшага сацыяльна-эканамiчнага развiцця дзяржавы.

Кiраўнiк даследчага цэнтра "Мiзэса" Яраслаў Раманчук выдзелiў тры галоўныя iдэi Нацыянальнай платформы: па-першае, трэба давяраць прадпрымальнiкам, па-другое, трэба правяраць чыноўнiкаў i мець даступную iнфармацыю пра iх дзейнасць, каб было бачна, "хто на ўкладзены рубель дае максiмум выгады i карысцi, а хто замест аднаго рубля трацiць два або тры", ну i па-трэцяе, трэба даць свабоду выбару спажыўцу.

выдзелiў тры галоўныя iдэi Нацыянальнай платформы: па-першае, трэба давяраць прадпрымальнiкам, па-другое, трэба правяраць чыноўнiкаў i мець даступную iнфармацыю пра iх дзейнасць, каб было бачна, "хто на ўкладзены рубель дае максiмум выгады i карысцi, а хто замест аднаго рубля трацiць два або тры", ну i па-трэцяе, трэба даць свабоду выбару спажыўцу.

А вось Вiктар Маргелаў, сустаршыня Рэспублiканскай канфедэрацыi прадпрымальнiцтва, звярнуў увагу бiзнэс-супольнасцi на тое, што простай рэалiзацыi платформы недастаткова, трэба глядзець на ўсё больш глабальна i разумець, якi рынак патрэбны Беларусi i як спалучыць матэрыяльныя выгоды, духоўнасць i веды.

— Дзяржава, несумненна, павiнна ўсвядомiць сваю новую ролю, аддаць частку функцый для самарэгулявання арганiзацыям, а тыя, у сваю чаргу, павiнны падхапiць гэты цяжар. Але вялiкае пытанне — цi здольная сёння дзелавая супольнасць узяць на сябе такiя функцыi? Па шчырасцi скажу, што тут не ўсё так проста — вялiкую заклапочанасць выклiкае пасiўнасць шырокiх мас прадпрымальнiкаў, слабасць iх структур i экспертнай супольнасцi, — канстатаваў Вiктар Маргелаў.

Старшныя Беларускага саюза прадпрымальнiкаў Аляксандр Калiнiн прапанаваў дабiвацца таго, каб прадпрымальнiкi ўсё-ткi сталi сапраўднымi ўласнiкамi сваiх наяўных грошай:

прапанаваў дабiвацца таго, каб прадпрымальнiкi ўсё-ткi сталi сапраўднымi ўласнiкамi сваiх наяўных грошай:

— Дзяржава нам навязала абавязковую здачу наяўных грошай у банк. Малы бiзнэс у рэгiёнах плацiць да 5 % камiсiйных — спачатку 2 % за здачу ў банк, потым да 3 % за атрыманне назад. Гэта нашы грошы, i трэба патрабаваць, каб у рамках лiбералiзацыi была адменена абавязковая здача наяўных у банк. Камерцыйныя банкi купляюць наяўныя ў Нацбанка пад 0,3 %, хай тады i ў нас купляюць хоць бы пад 0,1 % — гэта яны павiнны нам плацiць, а не мы iм, — сказаў Аляксандр Калiнiн. Ён таксама звярнуў увагу бiзнэсменаў на тое, што трэба нарэшце дабiцца адэкватнай адказнасцi за адмiнiстрацыйныя парушэннi i выказаў апасеннi наконт прынцыпу спагнання падатку на дабаўленую вартасць з 1 лiпеня, калi пачне дзейнiчаць Мытны саюз.

Дарэчы, Леанiд Масцюгiн, дырэктар Лiдскага бiзнэс-iнкубатара, падтрымаў Аляксандра Калiнiна наконт перагляду адказнасцi за адмiнiстрацыйныя парушэннi i падзялiўся практыкай з вывучэння працы падатковых органаў ЗША:

— Што мне там спадабалася: калi рэгiструецца прадпрыемства, то дзяржава выдае дыск, дзе змешчана праграма бухгалтарскага ўлiку, закладзены ўсе нарматыўныя дакументы, i менавiта дзяржава нясе адказнасць за правiльнасць гэтай праграмы i своечасовае абнаўленне дакументаў. I ў прадпрымальнiкаў няма галаўнога болю, што яны нешта недагледзелi цi празявалi — яны займаюцца бiзнэсам. У нас у краiне ёсць усе неабходныя магчымасцi, чаму не ўвесцi такую сiстэму i ў нас? — кажа Леанiд Масцюгiн.

Такiм чынам у вынiку больш чым пяцiгадзiннага абмеркавання i выказвання сваiх пажаданняў на 2010 год Нацыянальная платформа бiзнэсу Беларусi была прынятая. Да 1 красавiка яна будзе дапрацаваная з улiкам выказаных прапаноў, ну а напрыканцы асамблеi Уладзiмiр Карагiн заклiкаў прадпрымальнiкаў да большай актыўнасцi:

— Я ведаю, што вельмi сур'ёзна да супрацоўнiцтва настроены мэры гарадоў i губернатары, таму нам нельга праяўляць вяласць i некампетэнтнасць. Трэба быць прафесiяналамi, адукавана фармуляваць свае прапановы, абгрунтоўваць — толькi тады ёсць шанц нечага дабiцца. Пустыя крыкi i лозунгi сёння нiкому не патрэбныя, — лiчыць Уладзiмiр Карагiн.

Павел БЕРАСНЕЎ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нацыянальную платформу бiзнэсу Беларусi на 2010 год ухвалiла дзелавая супольнасць 10 сакавiка на ХІ Асамблеi дзелавых колаў, дзе, акрамя ўласна бiзнэсменаў, прысутнiчалi чыноўнiкi, дэпутаты i замежныя госцi. Асноўная мэта прынятай платформы, па словах старшынi Мiнскага сталiчнага саюза прадпрымальнiкаў i працадаўцаў Уладзiмiра Карагiна, — скарачэнне выдаткаў бiзнэсу для павышэння яго канкурэнтаздольнасцi на ўнутраным i знешнiм рынках — змяншэнне падатковага цiску i знiжэнне выдаткаў на выкананне патрабаванняў тысячы актаў заканадаўства. Сярод iншых мэтаў Уладзiмiр Мiкалаевiч таксама назваў паляпшэнне дзелавога асяродка, кансалiдацыю бiзнэс-супольнасцi, развiццё паўнавартаснага дыялогу бiзнэсу i ўлады, а таксама развiццё механiзмаў самарэгулявання рынку.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика