«Нафтан», «Гродна Азот» і «Магілёўхімвалакно» створаць холдынг?. 21.by

«Нафтан», «Гродна Азот» і «Магілёўхімвалакно» створаць холдынг?

29.04.2010 12:36 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Міністэрства эканомікі атрымала прапанову стварыць на базе РУП «ПА «Беларуськалій» холдынг па вытворчасці мінеральных угнаенняў.

Мяркуецца, што ў склад холдынгу ўвойдуць Гомельскі хімічны завод і рэгіянальныя ўпраўленні сельгасхіміі, якія займаюцца пастаўкай угнаенняў спажыўцам.

Яшчэ адзін холдынг — нафтахімічны — плануецца стварыць на базе наваполацкага «Нафтана». Ён будзе складацца з прадпрыемстваў «Гродна Азот», «Гродна Хімвалакно», «Магілеўхімвалакно» і «Завод горнага воску» (Пухавіцкі раён).

Не выключана, што ў гэты холдынг увойдзе таксама Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод, дзе 48% акцый прыналежыць расіянам.

У цэлым па рэспубліцы намер стварыць холдынгі выказалі ўжо каля 20 вытворчых аб"яднанняў і арганізацыйных структур.

Мяркуецца, што стварэнне холдынгаў дапаможа больш эфектыўна выкарыстоўваць прыбытак, а таксама атрымаць падатковыя палёгкі. Дзяржава спадзяецца вырашыць і яшчэ адна задачу — прыцягнуць замежных інвестараў.


ЯВ, паводле "Мінскай праўды"

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Услед за імі могуць аб'яднацца ў холдынг Мінскі маторны завод і Белаўтамаз.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика