Беларусь і Літва плануюць рэалізаваць сумесны праект па будаўніцтве тэрмінала па разрэджванні газу. 21.by

Беларусь і Літва плануюць рэалізаваць сумесны праект па будаўніцтве тэрмінала па разрэджванні газу

28.06.2010 14:58 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пра гэта паведаміў прэм’ер‑міністр Беларусі Сяргей Сідорскі 28 чэрвеня падчас адкрыцця ў Мінску гіпермаркета »Ома», пабудаванага з удзелам літоўскага капіталу. На адкрыцці прысутнічаў прэм’ер‑міністр Літвы Андрус Кубілюс.

«Адным з кірункаў энергетычнай стратэгіі Беларусі з’яўляецца выхад на будаўніцтва тэрміналаў па разрэджванні газу», — сказаў Сідорскі. Ён падкрэсліў, што беларускі бок зацікаўлены ў рэалізацыі гэтага праекта менавіта з літоўскімі калегамі.

«Мы можам аб’яднаць фінансавыя рэсурсы, з тым каб у порце Клайпеды пабудаваць завод па разрэджванні газу і дастаўцы яго па газатранспартнай сістэме ў Беларусь. 285 кіламетраў магістральнага трубаправода — невялікія затраты. Праект з’яўляецца акупным і вельмі эфектыўным. Магчыма, найбліжэйшым часам мы зможам яго рэалізаваць», — заявіў беларускі прэм’ер.


Андрэй Кажамякін, БелаПАН.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта паведаміў прэм’ер‑міністр Беларусі Сяргей Сідорскі 28 чэрвеня падчас адкрыцця ў Мінску гіпермаркета »Ома», пабудаванага з удзелам літоўскага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика