Беларусь прапануе Кітаю ўзяць удзел у праекце па развіцці транспартнай інфраструктуры ў Мінску коштам 500 млн. долараў
29.06.2010
—
Новости Экономики
|
Найбліжэйшым часам кітайскім партнёрам будзе пададзены маштабны праект па развіцці транспартнай інфраструктуры ў беларускай сталіцы з аб'ёмам інвестыцый 500 млн. долараў.Пра гэта, карэспандэнту БелаПАН, паведаміў прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі 29 чэрвеня на сустрэчы з намеснікам міністра камерцыі Кітая Гао Хучэнам у Мінску.
Кіраўнік урада адзначыў, што за апошнія гады ў Беларусь паступілі значныя кітайскія інвестыцыі. Ён паведаміў, што бакі абмеркавалі шэраг буйных сумесных праектаў, "рэалізацыя якіх дазволіць беларускай прадукцыі выйсці на знешнія рынкі, перш за ўсё на еўрапейскі". Закранаючы развіццё транспартнай інфраструктуры ў Мінску, прэм'ер адзначыў, што гэты праект прадугледжвае будаўніцтва і рэканструкцыю транспартных развязак, што будзе садзейнічаць павышэнню бяспекі аўтадарог сталіцы. Паводле слоў кіраўніка ўрада, для паскарэння рэалізацыі праектаў з удзелам кітайскіх інвестыцый Беларусь зацікаўлена весці перамовы з некалькімі патэнцыяльнымі інвестарамі. Ён звярнуўся да Гао Хучэна з просьбай падабраць зацікаўленых партнёраў з кітайскага боку. "Трэба пашырыць кола патэнцыяльных партнёраў з кітайскага боку, гатовых рэалізаваць праекты. Каб было некалькі кампаній, з якімі мы маглі б весці перамовы і выбіраць найлепшыя прапановы", — лічыць Сідорскі. Пакуль у перамоўным працэсе ўдзельнічае абмежаваная колькасць патэнцыяльных інвестараў. Паводле слоў кіраўніка ўрада, Беларусь мае намер прапанаваць Кітаю рэалізаваць на працягу найбліжэйшых чатырох гадоў прыблізна 30 праектаў у энергетычнай сферы. Андрэй Кажамякін, БелаПАН.Крынiца:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Найбліжэйшым часам кітайскім партнёрам будзе пададзены маштабны праект па развіцці транспартнай інфраструктуры ў беларускай сталіцы з аб'ёмам інвестыцый 500...
|
|