У Беларусі пачалася масавая ўборка збожжа. 21.by

У Беларусі пачалася масавая ўборка збожжа

20.07.2010 18:00 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ва ўсіх рэгіёнах Беларусі пачалася масавая ўборка збожжавых і зернебабовых культур.

Як паведамляе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, па стане на 20 ліпеня збожжавыя і зернебабовыя сабраныя з 260,7 тыс. га, што склала 10,7% пасяўных плошчаў. Гаспадаркі намалацілі 814 тысяч тон збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 31,3 цэнтнера з гектара.

Па тэмпах уборкі ўраджаю лідзіруе Гомельская вобласць, дзе намалочана каля 300 тысяч тон збожжа. Найбольшы паказчык ураджайнасці зафіксаваны ў Гродзенскай вобласці — 40,8 ц/га.

Усяго збожжавымі і зернебабовымі культурамі ў Беларусі засеяна 2 млн. 437 тыс. га.

Сёлета ставіцца задача сабраць 10 млн. тон збожжавых. Летась ураджай збожжавых склаў каля 9 млн. тон.

Разам з уборачнай кампаніяй працягваюцца працы і па нарыхтоўцы травяных кармоў. Аграрыі ўжо нарыхтавалі 3 млн. 524,1 тыс. тон кармавых адзінак, ці 55,4% задання. У цэлым па краіне нарыхтавана 1 млн. 47,2 тыс. тон сена (88,8% плана), 9 млн. 652,1 тыс. тон сенажу (108,9%), 1 млн. 505,4 тыс. тон сіласу (9,6%).

Аляксандр Лукашэнка мае намер асабіста інспектаваць ход уборачнай кампаніі. Пра гэта ён заявіў 7 ліпеня, прымаючы са справаздачай старшыняў Брэсцкага і Гомельскага аблвыканкамаў. Прэзідэнт паставіў задачу правесці ўборку ў максімальна сціслыя тэрміны.

"Важна не прапусціць момант і пачаць уборку адразу, як толькі гэта стане магчымым. Гэта абумоўлена, у першую чаргу, умовамі надвор"я, якія не дазваляюць губляць час. Хлеб добры, і яго трэба сабраць своечасова і без страт", — сказаў прэзідэнт.

Наведваючы на мінулым тыдні Гомельскую вобласць, Лукашэнка запатрабаваў ад кіраўніцтва Мінсельгасхарча распачаць масавую ўборку збожжавых не пазней за 20 ліпеня.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Усяго збожжавымі і зернебабовымі культурамі ў Беларусі засеяна 2 млн. 437 тыс. га.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика