Падрыхтаваны праект бюджэту на 2011 год
03.09.2010 12:05
—
Новости Экономики
|
Праект бюджэту на 2011 год вечарам 2 верасня паступіў у Палату прадстаўнікоў, паведамілі ў У Палату прадстаўнікоў таксама паступілі праект закона «Аб бюджэце дзяржаўнага пазабюджэтнага Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны» і папраўкі ў Падатковы і Бюджэтны кодэксы. 6 верасня ў ніжняй палаце парламента павінна адбыцца пашыранае пасяджэнне камісіі па бюджэце, фінансах і падатковай палітыцы, на якім будзе разгледжаны праект бюджэту. На наступны дзень дакумент будзе разгледжаны ў першым чытанні на пазачарговай сесіі. Усе чатыры законапраекты Савет Палаты прадстаўнікоў 31 жніўня ўключыў у парадак дня пазачарговай сесіі. Старшыня палаты Уладзімір Андрэйчанка тады паведаміў, што дэпутаты сумесна з урадам актыўна працуюць над праектам бюджэту. Ён падкрэсліў, што пасля паступлення праекта бюджэту ў парламент змены ў ім, хутчэй за ўсё, наўрад ці будуць істотнымі, бо дакумент узгоднены з прэзідэнтам, і «на 99% бюджэт не зменіцца». Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праект бюджэту на 2011 год вечарам 2 верасня паступіў у Палату прадстаўнікоў, паведамілі ў прэс-службе ніжняй палаты парламента.У Палату прадстаўнікоў...
|
|