МВФ: рост заробкаў у Беларусі не мае эканамічных падстаў. 21.by

МВФ: рост заробкаў у Беларусі не мае эканамічных падстаў

28.09.2010 18:31 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пастанова Саўміна аб павышэньні тарыфнай стаўкі першага разраду і ўказ Аляксандра Лукашэнкі аб устанаўленьні мінімальнага заробку 400 тысяч рублёў не пакінулі абыякавымі прадстаўнікоў МВФ.

27 верасьня Прэзыдэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ, паводле якога прадугледжана ўстанавіць на лістапад-сьнежань 2010 года мінімальны заробак памерам 400 тысяч рублёў, пагадзінны мінімальны заробак памерам 2360 рублёў. Такім чынам, мінімальная заработная плата павялічыцца на 54,7 працэнта, а пагадзінная мінімальная заработная плата - на 54,2 працэнта.

"Мы не бачым эканамічных падстаў для гэткага значнага росту заробку. Рост заробкаў павінен адпавядаць росту прадукцыйнасьці працы... Мне не зразумела, чым тлумачыцца такое істотнае павышэньне", - заявіла ў інтэрвію Reuters прадстаўнік МВФ у Беларусі Натальля Калядзіна.

Цяперашняе павышэньне зьяўляецца самым значным за апошнія гады і, як раней ацэньвалі ўлады, запатрабуе дадаткова каля 7 трыльёнаў беларускіх рублёў і павелічэньня дэфіцыту бюджэту да 3,0% ВУП.

"Падвышэньне заробкаў прывядзе да росту ўнутранага попыту і росту попыту на імпартныя тавары і паслугі... Гэта азначае пашырэньне дэфіцыту бюджэту і зьмяненьне структуры выдаткаў бюджэту... Ураду трэба будзе генэрыраваць даходы, каб фінансаваць дадатковыя выдаткі, а гэта запаволіць зьніжэньне падатковай нагрузкі", - сказала Калядзіна.

"У рамках праграмы прадугледжваўся пэўны рост заробкаў і пэнсій. Аднак такое значнае падвышэньне, безумоўна, не адпавядае нашым дамоўленасьцям", - падкрэсьліла яна.

У лістападзе ў Беларусь прыедзе чарговая місія МВФ. Беларускія ўлады са студзеня 2009 года па красавік 2010 года рэалізуюць праграму МВФ stand-by па стабілізацыі плацёжнага балянсу. У рамках гэтай праграмы МВФ выдаў Беларусі крэдыт на 3,5 мільярда даляраў



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пастанова Саўміна аб павышэньні тарыфнай стаўкі першага разраду і ўказ Аляксандра Лукашэнкі аб устанаўленьні мінімальнага заробку 400 тысяч рублёў не пакінулі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика