Лукашэнка палохае супрацоўнікаў «Белтэлекама» прыватызацыяй
01.11.2010 14:51
—
Новости Экономики
|
«У мяне няма ніякага жадання сёння раздаць акцыі, прадаць „Белтэлекам“, бо я чалавек больш дзяржаўны», — заявіў А. Лукашэнка. «Але вы павінны вытрымліваць канкурэнцыю… Калі вы мадэрнізуецеся, будзеце добра працаваць, то, вядома, застанецеся. Не будзеце імкнуцца — прададзім», — папярэдзіў ён.«Працуеце вы на сённяшні дзень горш, чым сусветныя кампаніі, якія прыйшлі да нас. Таму ўсё залежыць ад вас. Мне патрэбная добрая рэнтабельнасць, каб вы плацілі добрыя падаткі. Але вельмі пераканаўча прашу: канкуруйце… Я буду трымацца, пакуль вы будзеце эфектыўна працаваць», — працягнуў Лукашэнка. Ён прызнаў, што яму ўжо «раз дзесяць прапаноўвалі прадаць Белтэлекам», але «калі мы ўсё аддамо ў прыватныя рукі, то не будзем бачыць, што робіцца ў гэтай сферы». «Спачатку быў дарагі інтэрнэт. Справа ў тым, што ўсе паслугі мы атрымлівалі праз Расію і Украіну. Цяпер узялі ўсё ў свае рукі, і кошты пачалі зніжацца», — растлумачыў ён ролю дзяржавы. У сваю чаргу, прадстаўнікі Мінсувязі «Белтэлекама» на пальцах патлумачылі, што высокі кошт інтэрнэту ў большай ступені абумоўлены неабходнасцю субсідыявання праваднога радыё і тэлефонных сетак у рэгіёнах.Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«У мяне няма ніякага жадання сёння раздаць акцыі, прадаць „Белтэлекам“, бо я чалавек больш дзяржаўны», — заявіў А. Лукашэнка.«Але...
|
|