Ці выйдзе бізнэс з ценю?
02.11.2010 12:06
—
Новости Экономики
|
Да магчымасці правядзення ў Беларусі ў 2011 падатковай амністыі «ценевага» бізнэсу многія прадпрымальнікі апрыёры ставяцца з недаверам. Але каму яна патрэбная? Пра планы па правядзенні ў 2010 такой амністыі гаворыцца ў праекце дырэктывы па лібералізацыі эканамічнай дзейнасці. Гэтым «прыстрэлачным» дакументам ураду прадпісваецца «да 1 ліпеня 2011 унесці на разгляд кіраўніка дзяржавы праект нарматыўнага прававога акта аб увядзенні ў Рэспубліцы Беларусь падатковай амністыі ў дачыненні да асобаў, гатовых сябе рэабілітаваць шляхам легалізацыі сваіх прыбыткаў». Але ці шмат у краіне бізнэсаў, якія мараць аб рэабілітацыі? На каго нацэленая амністыя? Што яна можа даць? Незалежны эканаміст Сяргей Чалы: — Падчас абмеркавання такой амністыі адразу ўзнікае два пытанні: ці не зробяцца разгалошаныя ў выніку яе звесткі падставай для пераследу ў перспектыве і ці так шмат у Беларусі ценевых станаў?Якраз у Беларусі, згодна з міжнароднымі рэйтынгамі, «ценевыя» станы — не распаўсюджаная з’ява. Але калі яны існуюць, то ў бізнэсу павінен быць вялікі крэдыт даверу дзяржаве, каб рызыкнуць і скарыстацца амністыяй. А значыць, гэтая мера добрая, але яна хутчэй для прыгажосці, чым для рэальнага выкарыстання. Раней такая амністыя абвяшчалася ў Расіі, але я неяк не бачыў асаблівых поспехаў ад яе абвяшчэння. Мне здаецца, значна большы эфект могуць прынесці меры доўгатэрміновага характару, якія стымулююць бізнэс. Напрыклад, спрашчэнне падаткаабкладання. А амністыя — гэта разавая мера. Нават калі амністыя «ценевага» бізнэсу адбудзецца, то што потым? Незалежны эканаміст Міхаіл Залескі: — Да такой амністыі дастасоўны і закон гігіены — рука руку мые. Гэтая амністыя будзе для сватоў, кумоў, то бок для саміх сябе. Хто трэба, той яе вынікамі і скарыстаецца. І пра гэта ніхто не даведаецца. Бо ніхто, напрыклад, праз «Савецкую Беларусь» не паведаміць, колькі той ці іншы амніставаў грошай. А астатнія, у каго няма сватоў і кумоў, дык яны ж, Старшыня Мінскага сталічнага саюза прадпрымальнікаў і працадаўцаў Уладзімір Карагін: — Наогул, у Беларусі трэба ўжываць самы шырокі спектр амністый.Многія бізнэсоўцы калісьці, у пачатку сваёй дзейнасці, рабілі памылкі. Гэта значыць, большасць хоча амністыі. Патрэбная і амністыя капіталу ў цэлым. Каб людзі, якія вывелі грошы за межы краіны, маглі іх сюды вярнуць у выглядзе інвестыцый. Вядома, у Беларусі вельмі вялікі недавер да ўлады з пункту гледжання гарантый невыкарыстання вынікаў амністыі на шкоду бізнэсу. Але існуе пазітыўны досвед такіх амністый у Еўропе. Не мы першыя. І, як паказвае практыка, такія амністыі спрыяюць лібералізацыі. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да магчымасці правядзення ў Беларусі ў 2011 падатковай амністыі «ценевага» бізнэсу многія прадпрымальнікі апрыёры ставяцца з недаверам. Але каму яна... |
|