ЕБР можа інвеставаць у развіццё беларускай энергетыкі 1,5—2 млрд. долараў. 21.by

ЕБР можа інвеставаць у развіццё беларускай энергетыкі 1,5—2 млрд. долараў

04.11.2010 10:53 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Еўразійскі банк развіцця (ЕАБР) можа інвеставаць у развіццё беларускай энергетыкі 1,5–2 млрд. долараў. Аб гэтым журналістам у Мінску заявіў старшыня праўлення ЕАБР Ігар Фінагенаў у рамках адкрыцця беларускага прадстаўніцтва банка.

«Мы вызначылі, што толькі ўдзел у праграме развіцця энергетыкі Беларусі можа скласці 1,5–2 млрд. долараў. Па іншых кірунках мы таксама рухаемся. У нас у рэалізацыі знаходзяцца праекты на суму каля 630 млн. долараў», — сказаў Фінагенаў.

Ён адзначыў, што беларуская эканоміка інтэгравана ў эканомікі краін ЕўрАзЭС, СНД і без падтрымання і развіцця кааперацыйных сувязей наўрад ці магчыма паспяховая дзейнасць эканомік Беларусі, Расіі і іншых краін — удзельніц банка.

Адкрыццё прадстаўнік ЕАБР, паводле слоў Фінагенава, дасць значны штуршок да павелічэння тавараабароту Беларусі з краінамі ЕўрАзЭС, СНД, будзе садзейнічаць развіццю ўзаемнага інвеставання, рэалізацыі інфраструктурных праектаў. Ён выказаў упэўненасць у тым, што сумесная праца павысіць эфектыўнасць беларускай эканомікі і дабрабыт беларусаў.

У рамках адкрыцця прадстаўніцтва 3 лістапада ў Мінску адбылося падпісанне шэрагу дакументаў: мемарандума аб супрацоўніцтве паміж Еўразійскім банкам развіцця і Мінтрансам, ЕАБР і «Белэнерга». Акрамя таго, ЕАБР і «БПС-Банк» падпісалі ўмовы фінансавання для прадастаўлення крэдытных ліній па фінансаванні суб’ектаў малога і сярэдняга бізнесу і экспартна-імпартных здзелак. Умовы фінансавання падпісаны таксама паміж ЕАБР і «Белгазпрамбанкам».

Падзяліцца навіной: 
Андрэй Кажамякін, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Еўразійскі банк развіцця (ЕАБР) можа інвеставаць у развіццё беларускай энергетыкі 1,5–2 млрд. долараў. Аб гэтым журналістам у Мінску заявіў старшыня...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика