Запрашэнне ў падарожжа
18.03.2011
—
Новости Экономики
|
Адным з відаў турызму, які хутка атрымае развіццё ў Беларусі, стане караванінг
Караванінг — гэта, па сутнасці, аўтамабільнае падарожжа з пражываннем у прычэпах, аўтадамах, палатках. Па словах намесніка дырэктара дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Андрэя Мартынава, для развіцця гэтага напрамку ў Беларусі неабходна будаваць больш кемпінгаў — стаянак для аўтамабіляў, абсталяваных неабходнай інфраструктурай. У Беларусі такі від турызму, сапраўды, можа стаць вельмі запатрабаваным. Толькі ў мінулым годзе краіну ў дзелавых, турыстычных і службовых мэтах наведалі больш за чатыры мільёны чалавек. І большасць з наведвальнікаў перасякалі краіну менавіта ў салоне аўтамабіля. У хуткім часе колькасць кемпінгаў, таксама як і аб'ектаў прыдарожнага сэрвісу, у Беларусі павялічыцца. Для гэтага, у прыватнасці, плануецца прадаставіць падатковыя льготы для інвестараў, якія займаюцца стварэннем турыстычных аб'ектаў. Акрамя таго, плануецца ўвесці сістэму tax-free — вяртанне падатку на дабаўленую вартасць з тавараў, набытых у Беларусі іншаземцамі. Усё гэта дасць магчымасць павысіць прывабнасць краіны для замежных турыстаў. Андрэй Асфура Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адным з відаў турызму, які хутка атрымае развіццё ў Беларусі, стане караванінг
|
|