Старшыня Гомельскага аблвыканкама "Пераходзім на паўднёвыя культуры"
29.11.2011 11:46
—
Новости Экономики
|
Старшыня Гомельскага аблвыканкама "Пераходзім на паўднёвыя культуры" Чатыры новыя трактары МТЗ падчас свята абласных "Дажынак" у Светлагорску атрымалі гаспадаркі Гомельскай вобласці.
![]() — Нашай вобласці сёлета не сорамна. Мы атрымалі ўраджай 1 млн 240 тыс. збожжа — гэта на 40% больш за леташні, — падкрэсліў старшыня аблвыканкама Уладзімір Дворнік. — Мы забяспечылі сябе і харчовым, і фуражным зернем. Нарыхтавалі рэкордны ўраджай кармоў — па 37 ц кармавых адзінак травяністых кармоў на кожную ўмоўную галаву жывёлы, што амаль на 60% больш за леташні паказчык. Тым не менш, я думаю, што гэта толькі пачатак. Упэўнены: мы можам зрабіць куды больш, чым сёлета. Улічваючы невысокі бал глебы на Гомельшчыне, пясчаныя землі і засуху, якую назіраем на працягу апошняга дзесяцігоддзя, мы павінны мяняць сітуацыю. Інакш застанемся і без кармоў, без зерня і без іншай прадукцыі. Менавіта таму сёлета мы павялічылі плошчы пад кукурузай да 250 тысяч га. Мы атрымалі 360 тысяч тон зерня кукурузы і такім чынам забяспечылі будучыню для жывёлагадоўлі. Краіна закупляе па імпарце бялковую сыравіну — сою, сланечнік. Наступны этап для нас (з улікам умоў надвор'я на Гомельшчыне) — пераход на паўднёвыя культуры: і такім чынам павелічэнне налета пасеваў бабовых. Гэта дазволіць зэканоміць валюту і ўрэшце атрымаць больш танную прадукцыю. Будзе ўлічвацца, безумоўна, і вопыт Мазырскага раёна, які дагэтуль узначальваў Уладзімір Дворнік. Раён упэўнена лідзіруе па вытворчасці менавіта сельгаспрадукцыі. Тут сёлета было атрымана 150 кг кармавых адзінак на бала-гектар, адзначыў Уладзімір Андрэевіч: — Гэта лепшы вынік у Гомельскай вобласці, якая ў сярэднім мае 116 кг кармавых адзінак на бала-гектар. Мы аналізуем сітуацыю і на прыкладзе Мазырскага раёна вучым кадры, паказваем, як можна працаваць. Віноўнікам урачыстасцяў — лепшым камбайнерам, кіроўцам, спецыялістам, калектывам сельгаспрадпрыемстваў і раёнаў — уручаны дыпломы, падарункі і кветкі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чатыры новыя трактары МТЗ падчас свята абласных "Дажынак" у Светлагорску атрымалі гаспадаркі Гомельскай вобласці. Падарунак кіраўнікам прадпрыемстваў перадаў...
|
|