Цэны на кураціну ў Беларусі павышаюцца на 10%. 21.by

Цэны на кураціну ў Беларусі павышаюцца на 10%

20.05.2014 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота img2.board.com.ua.

У Беларусі гранічныя максімальныя адпускныя цэны на мяса куранят-бройлераў павышаны на 10% — з Br22 506 да Br24 756 за кілаграм.

Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Міністэрства эканомікі №37 ад 19 мая 2014 года, тэкст якога апублікаваны сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БелТА.

У той жа час зніжаны гранічныя максімальныя гандлёвыя надбаўкі да адпускных цэн вытворцаў на мяса курэй, куранят-бройлераў і паўфабрыкаты з іх.

Максімальныя гандлёвыя надбаўкі да адпускных цэн на кураціну зніжаны з 20% да 18% для большасці арганізацый гандлю і індывідуальных прадпрымальнікаў, з 22% да 20% – для арганізацый спажыўкааперацыі, аддзелаў і ўпраўленняў рабочага забеспячэння і некаторых іншых катэгорый.

Таксама нязначна зніжаны гандлёвыя надбаўкі да адпускных цэн на буйнакавалкавыя паўфабрыкаты з ялавічыны і свініны, катлетнае мяса, мясакостныя наборы з 18% да 16% для першай групы арганізацый і з 20% да 18% для другой.

Абодва пастановы ўступаюць у сілу пасля афіцыйнага апублікавання.

Нагадаем, што два тыдні таму ў Беларусі значна выраслі цэны на свініну.

Паводле "Нашай нівы".

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусі гранічныя максімальныя адпускныя цэны на мяса куранят-бройлераў павышаны на 10% — з Br22 506 да Br24 756 за кілаграм.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика