Лечым ангiну правiльна. 21.by

Лечым ангiну правiльна

24.02.2010 — Новости Здоровья |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Паводле слоў урача-кардыёлага 2-й гарадской дзіцячай палiклiнiкi № 2, кандыдата медыцынскiх навук Галiны БАНДАЖЭЎСКАЙ, пры лячэннi ангiны прымяняецца наступная схема лячэння.

1. Строгi ложкавы рэжым. Ён патрэбны не толькi на перыяд высокай тэмпературы, але i на 2-3 днi пасля яе нармалiзацыi. Спакой важны таму, што нярэдка падчас ангiны выяўляюцца парушэннi ў сардэчна-сасудзiстай, мочапалавой i iншых сiстэмах.

2. Ужыванне антыбiётыкаў. Нягледзячы на многiя iх пабочныя дзеяннi без iх бывае цяжка абысцiся.

2. Паласканнi горла. Растворамi: мiкрацыд, ёдынол, пропалiс (15—20 кропель на 1/2 шклянкi вады), фурацылiн, дыяксiдын (развесцi 1-2 ампулы на 1/2 шклянкi вады), хлорафiлiпт (1 ст. л. на 1 шклянку вады), спiртавая настойка календулы (1 ч. л. на 1 шклянку вады), канцэнтрат рамонку — рэкутан (1 ч. л. на 1 шклянку вады) i iншыя. Гэтыя прэпараты валодаюць супрацьзапаленчым, супрацьмiкробным, раназажыўляльным, абязбольвальным эфектамi.

3. Ужыванне антысептыкаў. Праз 15 хвiлiн пасля паласкання ротавай поласцi растварыце ў роце адзiн з антысептыкаў — антыангiн, септалетэ, фалiмiнт, фарынгасепт цi iншы.

4. Аэразольныя прэпараты. Праз 30 хвiлiн пасля рассмоктвання таблеткi трэба арасiць горла аэразолем: бiяпарокс, гексаспрэй, каметон, iнгалiпт, камфамен, прапасол, фармасептык i г.д. Гэтыя прэпараты — супрацьмiкробныя, супрацьзапаленчыя, абязбольвальныя.

5. Кампрэсы. Паўспiртавыя або гарэлачныя кампрэсы 2-3 разы на дзень кладзiце на падскiвiчную частку на некалькi гадзiн. У прамежках можна пакласцi на верхнюю трэць шыi ватна-марлевую павязку.

.Дыябет павышае рызыку iшэмii

Дзякуючы iнсулiну i iншым лекам, цукровы дыябет паддаецца лячэнню, але тым не менш застаецца важным фактарам рызыкi сардэчна-сасудзiстых захворванняў.

Павышаная канцэнтрацыя цукру — глюкозы — у крывi часта спалучаецца з павышэннем утрымання ў ёй лiпiдаў i пашкоджаннем самiх сасудаў. Лiчыцца, што ў мужчын, якiя пакутуюць ад цукровага дыябету, удвая вышэйшая рызыка захворвання на iшэмiчную хваробу сэрца, а ў жанчын — у пяць разоў. Яшчэ больш рызыка ўзрастае ў тых, хто курыць.

Святлана БАРЫСЕНКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле слоў урача-кардыёлага 2-й гарадской дзiцячай палiклiнiкi № 2, кандыдата медыцынскiх навук Галiны БАНДАЖЭЎСКАЙ, пры лячэннi ангiны прымяняецца наступная схема лячэння.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Здоровья)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика