Папяровы дэтэктар
30.11.2013
—
Новости Здоровья
|
На Гродзеншчыне выпусцяць даведнікі, з дапамогай якіх бацькі змогуць праверыць, ці ўжываюць іх дзеці наркотыкі. Па словах пракурора вобласці Віктара Марозава, за апошнія пяць гадоў колькасць жыхароў рэгіёна, якія стаяць на ўліку ў нарколагаў, павялічылася амаль у 5 разоў. Каб папярэдзіць бяду, праваахоўнікі, спецыялісты ўстаноў адукацыі, аховы здароўя асаблівую ўвагу вырашылі звярнуць на школьнікаў. Хутка ў вобласці з’явяцца даведнікі, якія дапамогуць мамам і татам праверыць, ці ўжывае іх дзіця наркотыкі. Распаўсюджваць кнігі будуць на бацькоўскіх сходах. Таксама пастаўлена пытанне забеспячэння аптэк тэстамі на нарказалежнасць. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На Гродзеншчыне бацькоў навучаць распазнаваць наркотыкі
|
|