У Баранавічах жанчына знайшла ртуць у талерцы з супам
09.10.2009 14:58
—
ЧП
|
Як паведаміў прэс‑сакратар Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Машноў, 7 кастрычніка ў цэнтр аператыўнага кіравання Баранавіцкага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях паступіла інфармацыя ад мясцовай жыхаркі 1973 года нараджэння. Яна паведаміла, што на дне талеркі з супам, які яна ела дома, знайшла шарыкі невядомага рэчыва серабрыстага колеру. На месца здарэння выехала аддзяленне хімічнай і радыяцыйнай абароны Баранавіцкага гаррайаддзела па НС і работнікі Баранавіцкага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. Ратавальнікі сабралі з талеркі ў герметычную ёмістасць чатыры грамы ртуці. Праведзеныя замеры паветра ў памяшканні, дзе знойдзена ртуць, не зарэгістравалі перавышэнне гранічна дапушчальнай канцэнтрацыі пары ртуці. Паводле слоў Машнова, у ходзе расследавання ўстаноўлена, што жанчына прыгатавала суп з канцэнтрату «Суп вермішэлевы». Са слоў пацярпелай, суп выпушчаны вядомым беларускім вытворцам, і яна набыла канцэнтрат прыкладна месяц таму ў адным з гандлёвых аб’ектаў Баранавічаў. Акрамя жанчыны суд елі яе сын 1998 года нараджэння і бацька 1942 года нараджэння. Ніхто з іх па медыцынскую дапамогу не звяртаўся. Пагаршэнне іх здароўя не адзначаецца. Праверку па гэтым факце праводзіць Баранавіцкі гарадскі аддзел унутраных спраў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведаміў прэс‑сакратар Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Машноў, 7 кастрычніка ў цэнтр аператыўнага кіравання Баранавіцкага гаррайаддзела па...
|
|