Смерць у ванне. 21.by

Смерць у ванне

10.11.2009 10:02 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Рэчыцкім раёне загінула 84‑гадовая жанчына, якую апарыла нявестка.

Як паведамілі БелаПАН у прэс‑службе УУС Гомельскага аблвыканкама, пацярпелая, жыхарка Лельчыцкага раёна, была дастаўлена ў бальніцу 5 лістапада з дачнага дома ў садаводчым таварыстве «Баршчоўка» Рэчыцкага раёна з дыягназам «тэрмічныя апёкі ніжніх канечнасцей і ягадзіц». 8 лістапада жанчына памерла ў рэанімацыі.

Падчас праверкі міліцыяй было ўстаноўлена, што апёкі ёй прычыніла нявестка варам, калі купала жанчыну ў ваннай.

Праводзіцца праверка, устанаўліваюцца абставіны здарэння.

Алена Германовіч, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Рэчыцкім раёне загінула 84‑гадовая жанчына, якую нявестка апарыла падчас купання.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика