...Пра дрэнных рыбакоў i добрую рыбку. 21.by

...Пра дрэнных рыбакоў i добрую рыбку

24.11.2009 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У добрым рыбным месцы яшчэ нядаўна працавалi два жыхары вёскi Цеснавая Стаўбцоўскага раёна, 43 i 44 гадоў. На пасадзе рыбаводаў-вартаўнiкоў ААТ "Хотава Агракамбiнат Дзяржынскi" мужчыны працавалi ўжо не першы год.

15 лiстапада, пад прыкрыццём цёмнага часу сутак, калегi вырашылi парыбачыць, — як яны пазней запэўнiвалi следства, "у першы раз чыста для сябе, каб дома паесцi" — у вадаёме, якi яны ахоўвалi. Аднак узялi для гэтага рыбалоўны брэдзень — спецыяльнае прыстасаванне, якое выкарыстоўваецца для лоўлi выключна рыбгасамi. Гэтай забароненай рыбалоўнай штукай яны даволi хутка "начэрпалi" сабе на вячэру... 288 кiлаграмаў 600 грамаў карпа.

Супрацоўнiкi Стаўбцоўскага РАУС праязджалi на аўтамашыне мiма зiмавальнай сажалкi выпадкова, калi сталi сведкамi недвухсэнсоўнай карцiны: двое вартаўнiкоў грузiлi ў машыну шосты мех рыбы. Яшчэ два мяшкi чакалi сваёй чаргi. Тут жа валялiся сетка i рыбалоўны брэдзень. Вiдаць, вельмi вялiкiя сем'i ў рыбаловаў-вартаўнiкоў!

Марына ЭВЕРСМАН,

прэс-служба УУС Мiнскай вобласцi.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У добрым рыбным месцы яшчэ нядаўна працавалi два жыхары вёскi Цеснавая Стаўбцоўскага раёна, 43 i 44 гадоў. На пасадзе рыбаводаў-вартаўнiкоў ААТ "Хотава Агракамбiнат Дзяржынскi" мужчыны працавалi ўжо не першы год.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика