Вёска Тубышкі, дзе памяць аб заслугах знакамітага рода Чарняевых толькі пачынае адраджацца. 21.by

Вёска Тубышкі, дзе памяць аб заслугах знакамітага рода Чарняевых толькі пачынае адраджацца

05.04.2010 17:18 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На фото: Вёска Тубышкі, дзе памяць аб заслугах знакамітага рода Чарняевых толькі пачынае адраджацца

Вёска Тубышкі вельмі вялікая, таму яе падзялілі на дзве часткі. З аднаго боку яна завецца Тубышкі-2, а з другога – Тубышкі-1. Мясцовыя жыхары завуць сваю вёску не Тубышкі, а ласкава – Тубушкі.

Вёска з’явілася ў пісьмовых крыніцах у XVIII стагоддзі. Кажуць, што калісьці тут праходзіў паштовы тракт. Аднойчы па ім ехаў малады казак. Глядзіць ён, а статная дзяўчына ля студня ваду бярэ. Казак коней спыніў ды папрасіў у дзяўчыны вады. Тая дала яму вадзіцы напіцца , так ёе тут і застаўся. Далей не паехаў. Паставілі яны тут хатку і сталі жыць. Так вось кажуць, што хлапца таго звалі Тубыш.

Вёска Тубышкі, дзе памяць аб заслугах знакамітага рода Чарняевых толькі пачынае адраджацца

Пасля першага пазделу Рэча Паспалітай Тубышкі перайшлі да Расійскай Імперыі. Кацярына II пачала свае новыя землі раздаваць верным падданым. Вёску Тубышкі яна аддала падданаму, які паходзіў з Ноўгарадскай зямлі – Мікіце Чарняеву.

Калі Мікіта Чарняеў прыехаў у Тубышкі, то застаўся здесь жыць. Тут яму і працу знайшлі: паставілі начальнікам Талачынкай мытні (мяжа Рэчы Паспалітай і Расійскай Імперыі). Лавіў кантрабандыстаў, на лапу ня браў, павялічваў расійскую казну і за гэта меў павагу. Нават быў узнагароджаны залатым медалём.

У Тубышках у Мікіты нарадзіўся сын, якога назвалі Рыгорка. Рыгор, як і бацька, пайшоў па ваеннай сцежцы. Скончыў Шклоўскі кадетскі корпус, удзельнічаў у вайне супраць Напалеона. Дайшоў да самай Францыі. У 1818 годзе ў Францыі яго назначаюць губернатарам французскага горада Люневіль. Тут ён і сустрэў будучую жонку, францужанку.

Жылі яны ў Францыі, но жонка пыталася, каб Рыгор расказаў пра сваю радзіму, пра зімы ў Тубышках, пра спеў салаўёў. Аднойчы яна прапанавала пераехаць у Тубышкі.

Вёска Тубышкі, дзе памяць аб заслугах знакамітага рода Чарняевых толькі пачынае адраджацца

Падпалкоўнік Рыгор Чарняеў пабудаваў у Тубышках новы дом. Яго жонку мясцовыя жыхары паважалі і любілі, нават вывучылі французскую мову. У 1833 годзу Рыгор побач з хатай будуе праваслаўную царкву, асвечаную ў гонар святога Мікалая. Пазней Рыгор вяртаецца на службу. Яго назначаюць начальнікам горада Бярдзянска. Усёй сям’ёю яны пераяджаюць туды. Па сёняшні дзень застаецца загадкай, чаму яны пакінулі і прадалі Тубышкі.

Францужанка нарадзіла 18 дзетак. Самым знакамітым з іх стаў Міхал – будучы генерал, нацыянальны герой Сербіі і першы губернатар Туркестана.

Гістарычная даведка
Чарняеў Міхаіл Рыгоравіч нарадзіўся 22 кастрычніка 1828 года. Расійскі ваенны і грамадскі дзеяк. Скончый Магілёўскую гімназію, Ваенную акадэмію генштаба. Удзельнік Крымскай і Каўказкіх войнаў. У 1864-65 гадах камандаваў асобым, заходне-сібірскім атрадам, які ўдзельнічаў у захопе Каканадскага ханства.

Вёска Тубышкі, дзе памяць аб заслугах знакамітага рода Чарняевых толькі пачынае адраджацца

Быў губернатарам закаспійскай вобласці. У 1873-78 гадах разам з ваенным публіцыстам Фадзеевым выдаваў у Пецярбургу газету «Русский свет». У 1886 годзе тайна выехаў у Белград, дзе быў прызначаны камандуючым сербскай арміей пад час вайны Сербіі і Чарнагорыі з Турцыей.
З 1886 года ў адстаўцы.

Міхал Чарняеў усё сваё дзяцінства правёў у Тубышках. Разам з бацькам хадзіў на паляванне, разам з хлапцамі лавіў рыбу, катаўся на санках. Як дзед і бацька пайшоў па ваеннай сцяжынцы. Пачаў падымацца вельмі-вельмі хутка, быў храбры ваяка. Пазней ён быў узнагароджаны брыльянтавай шпагай, яму быў дадзены крыж Святога Георгія. А ў 1865 годзе ён атрымаў званне генерал-маёра. Аб ім гаварылі не толькі ў Пецярбурге, але і ў іншых сталіцах.

Міхала Чарняева любілі і паважалі, але гэта не падабалася тым, хто быў на версе. Быў загад адправіць генерала ў адстаўку. Ён быў адпраўлены ў адстаўку, але не сдаўся. Ён пайшоў у апазіцыю, узглавіў газету «Русский свет», сышоўся з славянафіламі, стаў сябраваць з Аксакавым і Дастаеўскім.

Калі на Балканах пачалося вызваленчае паўстанне (Сербія, Чарнагорыя і Балгарыя паднялісь супраць туркаў), генерал Чарняеў адразу паехаў вызваляць братоў славян. Ён насуперек волі імператара Александра II таемна пакінуў Расію і паехаў у Сербію. Адразу ж там ён быў аб’яўлены галоўнакамандуючым сербскімі войскамі. Пазней у вайну была ўцягнута Расія. Пачалася руска-турэцкая вайна. Пасля гэтай вайны Чарняеву, за тое, што аслушаўся імператара, было забаронена вяртацца ў Расію.

Чарняеў падаўся ў эміграцыю і паехаў у Прагу. Дастаеўскі сказаў пра свайго сябра, што менавіта генерал Чарняеў адрадзіў усю славянскую справу. Пасля смерці Аляксандра II Чарняеву дазваляюць вярнуцца ў Расію. Але праз два гады яго зноў адпраўляюць у адстаўку.

Тады генерал Чарняеў вырашае вярнуцца на Беларусь, у свае родныя Тубышкі. Сябры дапамагаюць яму выкупіць радавое памесце, месца, дзе пахаваны яго родзічы. Генерал вяртаецца і застаецца тут да апошніх дзён свайго жыцця.

У Тубышках Чарняез засяляецца ў бацькоўскую хату, робіць там рамонт, таксама прымаецца і за царкву (якую у 1833 годзе пабудаваў яго бацька Рыгор). Тут жыло шмат людзей: царква не умяшчала ўсіх, таму ёе вырашае царкву перабудаваць. Калі прыйшла саветская ўлада, то яны царкву зачынілі і пераўтварылі ў клуб. А ў час Другой Сусветнай вайны царква была моцна пашкоджана і з тых часоў больше не аднаўлялася.

Вёска Тубышкі, дзе памяць аб заслугах знакамітага рода Чарняевых толькі пачынае адраджацца

Вёска Тубышкі, дзе памяць аб заслугах знакамітага рода Чарняевых толькі пачынае адраджацца

Вёска Тубышкі, дзе памяць аб заслугах знакамітага рода Чарняевых толькі пачынае адраджацца

Чарняуў выпісаў для гэтай царквы іканастас з сербскага манастыра. Разам з іканастасам сербы прывезлі некалькі абразоў сербскіх майстроў. За саветскім часам усё некуды знікла. Труны с прахам роду Чарняевых саветы дасталі з царквы, а на іх месца паставілі звычайныя бочкі з керасінам.

Перад самай царквою Чарняеў будуе мураваную званіцу ў два паверхі. Для гэтай званіцы Сава Марозаў, сябр Чарняева з Масквы, прывозіць у Тубышкі 6 званоў. Рассказваюць, што гэтыя званы было чуваць далёка ў Шклове.

На свае грошы генерал пабудаваў царкоўна-прыходскую школу, дзе бясплатна вучылася 70 дзетак. Побач са школю ён ставіць спартыўныя снарады. На рэчцы Чарняеў будуе млын. Абсталяванне для млына прывозяць сябры з Сербіі. На гэтым млыну сяляне маглі малоць муку бясплатна

У сядзібу генерала Чарняева прыяджала шмат людзей: пагаварыць з генералам і навучыцца весці гаспадарку. Сюды прыяджаў рэфарматар Пётр Сталыпін, мастак Рэпін. На вялікі жаль, на сёняшні дзень ад сядзібы застаўся толькі валун, на якім ёсць толькі надпіс.

Вёска Тубышкі, дзе памяць аб заслугах знакамітага рода Чарняевых толькі пачынае адраджацца

Вёска Тубышкі, дзе памяць аб заслугах знакамітага рода Чарняевых толькі пачынае адраджацца

Генерал Чарняеў памёр у жніўні 1898 года. Пахавалі яго ў радавым памесці Тубышкі, побач з царквою. На пахаваніі было шмат людзей, але не было ні аднаго чалавека ад афіцыйных улад Расіі.

Помнік быў пастаўлены ўсяго некалькі гадоў назад.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вёска Тубышкі вельмі вялікая, таму яе падзялілі на дзве часткі. З аднаго боку яна завецца Тубышкі-2, а з другога – Тубышкі-1. Мясцовыя жыхары завуць сваю вёску не Тубышкі, а ласкава – Тубушкі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика