І дарагі тэлефон — у райвыканкам. 21.by

І дарагі тэлефон — у райвыканкам

07.04.2010 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Віцебску асуджаны махляр, які падбухторваў даваць хабар работнікам райвыканкама, супрацоўнікам ДАІ.

Спачатку, калі ён працаваў у будаўнічай фірме, якая ўзводзіла дамы сядзібнага тыпу ў Талачынскім раёне, пачаў намякаць заснавальніку фірмы, што трэба перадаць хабар аднаму з кіраўнікоў райвыканкама — мабільны тэлефон. А за гэта замест "дзякуй" можна будзе атрымаць выгадныя заказы на выкананне іншых будаўнічых работ на тэрыторыі раёна. Угаварыў. І атрымаў для перадачы вельмі дарагі тэлефонны апарат — коштам у два мільёны рублёў.

Потым дзелавы халасцяк упэўніў таго ж заснавальніка ў тым, што трэба яшчэ даць 300 долараў, каб аплаціць паслугі віцебскага прадпрыемства за перадачу і ўсталяванне ў яго офісе камп'ютара для патрэбаў прадпрыемства.

Потым, як кажуць, болей. Зноў пачаў прасіць свайго кіраўніка, на гэты раз ужо, каб даў долары для перадачы адказным асобам адной з будаўнічых арганізацый Віцебска за пазачарговае атрыманне будаўнічых матэрыялаў па прывабных цэнах.

Потым прадпрымальны чалавек паабяцаў сваім знаёмым дапамагчы ў вяртанні правоў кіроўцы. Маўляў, вас пазбавілі правоў, а ў мяне ў ДАІ ёсць надзейныя людзі. Узяў для "перадачы" 250 долараў і 1,5 мільёна рублёў.

Займаўся наш "герой" і іншымі махлярскімі дзеяннямі. Напэўна, спадзяваўся, што скардзіцца на яго не будуць. І памыліўся.

Як паведаміў "Звяздзе" намеснік пракурора Першамайскага раёна горада Віцебска Леў Кім, махляр асуджаны на 3 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі. Акрамя гэтага, абавязаны кампенсаваць пацярпелым страты, таксама вярнуць на карысць дзяржавы незаконна атрыманы даход — на суму больш за 5,8 мільёна рублёў.

Пытанне, якое застаецца адкрытым: чаму такімі даверлівымі былі людзі, якіх ён падбухторваў даваць хабар? І не пабаяліся за гэта таксама адказаць перад законам? Не адказалі, бо добраахвотна прызналіся ў гэтым у праваахоўных органах. І за такое Крымінальны кодэкс прадугледжвае вызваленне ад крымінальнай адказнасці.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Віцебску асуджаны махляр, які падбухторваў даваць хабар работнікам райвыканкама, супрацоўнікам ДАІ. Спачатку, калі ён працаваў у будаўнічай фірме, якая ўзводзіла дамы сядзібнага тыпу ў Талачынскім раёне, пачаў намякаць заснавальніку фірмы, што трэба перадаць хабар аднаму з кіраўнікоў райвыканкама — мабільны тэлефон. А за гэта замест "дзякуй" можна будзе атрымаць выгадныя заказы на выкананне іншых будаўнічых работ на тэрыторыі раёна. Угаварыў. І атрымаў для перадачы вельмі дарагі тэлефонны апарат — коштам у два мільёны рублёў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика