Дзесяцікласнікі рабавалі пенсіянерак. 21.by

Дзесяцікласнікі рабавалі пенсіянерак

05.05.2010 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Падлеткі падазраюцца ў тым, што высочвалі бабулек і адбіралі ў іх грошы і тавар.

Нападалі двое вучняў адной са сталічных школ, паводле звестак прэс-афіцэра Савецкага РУУС Вольгі Яскевіч, на тых пенсіянерак, якія гандлявалі семкамі і цыгарэтамі. Прычым крыўдзіцелі старых у такіх выпадках разлічвалі застацца чыстымі перад законам: маўляў, бабулькі не будуць звяртацца ў міліцыю, таму што і самі з'яўляюцца парушальніцамі — яны ж гандлююць незаконна. Толькі пралічыліся зладзюжкі: пасля некалькіх нападаў іх усё ж затрымалі. Што датычыцца сцэнарыя гэтых злачынстваў, то яны практычна заўсёды выконваліся нібыта пад капірку. Напачатку хлопцы знаходзілі ахвяру, пасля высочвалі яе месца жыхарства і ў зручны момант нападалі ў пад'ездзе, палюючы за сумкай. Выручку яны дзялілі, а цыгарэты, якія адбіралі, прадавалі ў школе, прычым ўдвая танней. затрыманыя выхоўваліся ў цалкам паспяховых сем'ях. Устаноўлены чатыры факты супрацьпраўных дзеянняў школьнікаў, аднак не выключана, што пацярпелых было і больш.

Ігар ГРЫШЫН.

Абакралі канал

У Маларыцкім раёне каля вёскі Пячкі з меліярацыйнага канала прапалі металічныя часткі шлюза і механізмы рэгуляцыі вады. Аказалася, што ўсё гэта забраў 40-гадовы мясцовы трактарыст, яшчэ і 16-гадовага сына прыцягнуў для нядобрай справы.

Яна СВЕТАВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падлеткі падазраюцца ў тым, што высочвалі бабулек і адбіралі ў іх грошы і тавар. Нападалі двое вучняў адной са сталічных школ, паводле звестак прэс-афіцэра...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика