У Івацэвіцкім раёне муж задушыў жонку, бо не давала развод. 21.by

У Івацэвіцкім раёне муж задушыў жонку, бо не давала развод

06.05.2010 13:31 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пракуратура Івацэвіцкага раёна расследуе крымінальную справу аб забойстве 30‑гадовай жыхаркі горада Косава.

Як паведаміла старшы памочнік пракурора Брэсцкай вобласці Вольга Дзмітрук, раніцай 3 мая ў раённы аддзел унутраных спраў звярнулася сваячка забітай. Яна заявіла, што яе родная сястра не начавала дома і яе месцазнаходжанне з вечара 2 мая невядомае.

«Апытаны ў сувязі з гэтым 29‑гадовы муж зніклай заяўляў, што не ведае, дзе жонка, і прасіў адшукаць яе, — дадала Дзмітрук. — Потым ён прызнаўся, што ўвечары 2 мая ў салоне асабістага аўтамабіля задушыў яе, вывез за межы горада і, прывязаўшы да цела металічны прадмет, утапіў яго ў меліярацыйным канале.

Паводле яго слоў, прычынамі забойства сталі пастаянныя на працягу апошніх пяці гадоў канфлікты з жонкай, яе папрокі і нязгода скасаваць шлюб, чаго ён патрабаваў».

Падазроны паказаў месца, дзе ўтапіў труп жонкі. Цела з вады паднялі. Праводзіцца судова‑медыцынская экспертыза.

Пракуратурай Івацэвіцкага раёна 5 мая была распачата справа на падставе ч. 1 арт. 139 Крымінальнага кодэкса (забойства). Падазроны затрыманы. Ён мае судзімасць за незаконнае захоўванне патронаў і адбывае пакаранне ў выглядзе папраўчых работ. У сям’і двое дзяцей — 10‑месячны хлопчык і сямігадовая дзяўчынка.


Ларыса Шыганава, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пракуратура Івацэвіцкага раёна расследуе крымінальную справу аб забойстве 30‑гадовай жыхаркі горада Косава. Як паведаміла старшы памочнік пракурора...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика