З фруктовага сада ў Рэчыцкім раёне скралі 360 саджанцаў яблынь
06.05.2010 13:31
—
ЧП
|
Крымінальная справа за крадзеж распачата Рэчыцкім РАУС паводле заявы кіраўніцтва агракамбіната »Холмеч», з фруктовага сада якога было выкрадзена больш за 360 саджанцаў яблынь.
Як паведамілі ў прэс‑службе УУС Гомельскага аблвыканкама, як мяркуецца, крадзеж адбыўся ў ноч на 5 мая. Невядомы трапіў у сад, пашкодзіўшы драўляную агароджу. Тэрыторыя ахоўваецца вартаўніком, але ён не бачыў злодзея. Агракамбінату нанесены ўрон на 2 млн. 780 тысяч рублёў. Вядзецца пошук падазронага. 5 мая з тэрыторыі будоўлі дзіцячага садка ў вёсцы Краснае Гомельскага раёна зламыснікі выкралі абсталяванне больш як на 3,5 млн. рублёў. Невядомыя трапілі на тэрыторыю, сарваўшы навясны замок, і вынеслі з будаўнічых вагончыкаў перфаратары, зварачны трансфарматар, электрапілы, кабель. На тэрыторыі дзяжурылі вартаўнікі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Крымінальная справа за крадзеж распачата Рэчыцкім РАУС паводле заявы кіраўніцтва агракамбіната »Холмеч», з фруктовага сада якога было выкрадзена больш за 360...
|
|