Махляры нядорага
01.07.2010 11:05
—
ЧП
|
У Заводскім РУУС Мінска распачата справа на падставе ч. 3 арт. 209 Крымінальнага кодэкса (махлярства, учыненае ў буйным памеры) у дачыненні да двух непрацуючых жыхароў Маладзечна.
Як паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Мінгарвыканкама, падазроныя арганізавалі фірму, якая прапаноўвала танную металапрадукцыю з умовай стопрацэнтнай перадаплаты. Фірма была зарэгістравана на пашпарт жыхара Мінскай вобласці. Дакумент лічыўся непрыдатным ва Уздзенскім РАУС, а яго гаспадар пра тое, што з’яўляецца ўладальнікам фірмы, даведаўся толькі ад міліцыянераў. За параўнальна непрацяглы час ахвярамі аферыстаў сталі шэсць будаўнічых арганізацый, якія пералічылі на рахунак фірмы больш за 35 млн. рублёў. На большую частку атрыманых грошай у адной з камп’ютэрных фірм махляры набылі 14 ноўтбукаў.Пасля атрымання аргтэхнікі яны зніклі. Адразу затрымаць 28‑гадовага і 25‑гадовага зламыснікаў супрацоўнікі міліцыі не здолелі, бо тыя знаходзіліся на адпачынку ў Італіі. Аднаго з кампаньёнаў затрымалі адразу ж пасля прыбыцця ў Беларусь, другі некаторы час хаваўся, але хутка сам прыйшоў у міліцыю, прызнаў сваю віну і прапанаваў кампенсаваць нанесены ўрон. Набытыя на выкрадзеныя грошы ноўтбукі канфіскаваны. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Заводскім РУУС Мінска распачата справа на падставе ч. 3 арт. 209 Крымінальнага кодэкса (махлярства, учыненае ў буйным памеры) у дачыненні да двух непрацуючых...
|
|