Знойдзены хлопчык, які чатыры дні таму знік у лясах Петрыкаўскага раёна. 21.by

Знойдзены хлопчык, які чатыры дні таму знік у лясах Петрыкаўскага раёна

22.07.2010 10:49 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Жывым і здаровым знойдзены 12-гадовы хлопчык, які ў мінулую нядзелю заблукаў у лясах Петрыкаўскага раёна. Яго шукалі чатыры дні.

Хлопчык з пасёлка Капцэвічы, які пакутуе на сіндром Дауна, раніцай у нядзелю разам з маці і яе знаёмымі прыехаў у лес для збору ягад. Дарослыя не заўважылі, як дзіця пайшло ў лес. Самастойныя спробы пошукаў не далі выніку. У пошукавыя работы ўключыліся міліцыя, выратавальнікі, ляснікі, жыхары, ваенныя і авіяцыя. Каля 100 чалавек усе гэтыя дні з раніцы да позняга вечара прачэсвалі квартал за кварталам.

Дзіця было знойдзена за два кіламетры ад месца знікнення – у забалочанай мясцовасці. Ён сядзеў пад густой елкай у канавез вадой. У першыя дні пошукаў гэты ўчастак аглядаўся, аднак, па ўсёй бачнасці, хлопчык тады быў іншым месцы.

Падзяліцца навіной: 
БЕЛТА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жывым і здаровым знойдзены 12-гадовы хлопчык, які ў мінулую нядзелю заблукаў у лясах Петрыкаўскага раёна. Яго шукалі чатыры дні. Хлопчык з пасёлка Капцэвічы, які...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика