У Чарнігаўскай вобласці ўкраінцы абстралялі беларускіх рыбакоў
03.08.2010 17:27
—
ЧП
|
Рыбакі знаходзіліся на безназоўнай беларускай выспе насупраць украінскай вёскі Каменка, калі іх абстралялі невядомыя з траўматычнай зброі. Зламыснікі стралялі з маторнай лодкі і затым зніклі ў невядомым напрамку, піша УНИАН. Падчас праверкі ўкраінскія памежнікі знайшлі групу з 4 мужчын і 4 жанчын. На месцы іх адпачынку ў гумовай лодцы быў знойдзены 1 патрон (шумавога дзеяння або газавы), а далей на беразе - 7 страляных гільзаў. У аднаго з адпачывальнікаў забралі пнеўматычную вінтоўку ІЖ-38 без дакументаў. Суседзі гэтай групы пацвердзілі, што тыя стралялі і выходзілі на лодцы на Дняпро. Пазней адзін з мужчын прызнаўся, што гэта ён абстраляў з траўматычнай зброі беларускіх рыбакоў, а пісталет, спалохаўшыся, выкінуў у ваду. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рыбакі знаходзіліся на безназоўнай беларускай выспе насупраць украінскай вёскі Каменка, калі іх абстралялі невядомыя з траўматычнай зброі. Зламыснікі стралялі з...
|
|